Эйдэн Макгідзі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 красавіка 1986[1] (38 гадоў)
| |
Рост | 180 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Эр Юнайтэд | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2010 2010—2014 2014—2017 2016 2016—2017 2017—2022 2020 2022—2023 2023— |
Сэлтык Спартак Эвэртан → Шэфілд Ўэнздэй (арэнда) → Прэстан Норт Энд (арэнда) Сандэрлэнд → Чарлтан Атлетык (арэнда) Гібэрніян Эр Юнайтэд |
159 (28) 72 (11) 32 (1) 13 (1) 34 (8) 130 (29) 10 (0) 9 (0) 13 (2) |
Зборныя | ||
2004—2017 | Ірляндыя | 92 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Эйдэн Макгідзі (па-ангельску: Aiden McGeady; нарадзіўся 4 красавіка 1986 году, Глазга, Шатляндыя) — ірляндзкі футбаліст, паўабаронца шатляндзкага клюбу «Эр Юнайтэд». Былы гулец нацыянальнай зборнай Ірляндыі.
Макгідзі нарадзіўся ў Шатляндыі, але вырашыў гуляць на міжнародным узроўні за зборную Ірляндыі праз паходжаньне ягоных бабуляў і дзядуляў. Ён быў у шыхтах зборнай Ірляндыі на чэмпіянаце Эўропы 2012 году ў Польшчы й Украіне[3]. Ягоны бацька, Джон Макгідзі, быў таксама прафэсійным футбалістам і гуляў за клюб «Шэфілд Юнайтэд»[4].
Макгідзі гуляў на дзіцячым узроўні за клюбы «Басьбі» і «Говангіл». У пятнаццацігадовым узросьце Эйдэн кінуў сваю школу, Вышэйшую школу Сьвятога Нініяна ў Глазга, для таго, каб увесь свой час надалей прысвячаць футболу. Першай ягонай «вялікай» камандай стаў «Кўінз Парк».
У 2001 годзе Макгідзі перайшоў у «Сэлтык». Гуляў за юнацкую й моладзевую каманды «кельтаў». У гэты час ім сур’ёзна цікавіўся лёнданскі «Арсэнал», аднак ірляндзец палічыў за лепшае застацца ў шэрагах «бела-зялёных».
25 красавіка 2004 году васемнаццацігадовай Эйдэн дэбютаваў у першай камандзе «Сэлтык», выйшаўшы адразу ж у стартавым складзе «кельтаў». Адбылося гэта ў матчы Шатляндзкай Прэм’ер-лігі, дзе «бела-зялёныя» сустракаліся з «Гарт оф Мідлотыян», забіўшы гол ў браму «сэрцаў» на 17-й хвіліне паядынку, Макгідзі адкрыў лік сваім галам за клюб з Глазга, стаўшы найлепшым гульцом сустрэчы.
У канцы траўня 2010 году ў брытанскай прэсе зьявіліся паведамленьні, што ірляндцам сур’ёзна цікавіцца расейскі «Спартак», які гатовы дзеля пераезду Макгідзі ў Маскву расстацца з 8 млн эўра[5]. 13 жніўня Эйдэн афіцыйна стаў гульцом «Спартаку», заключыўшы з маскоўцамі пагадненьне аб супрацоўніцтве тэрмінам на чатыры гады[6].
Дэбютаваў за новы клюб ў верасьні, атрымаўшы перамогу 2:1 над «Сатурнам», у гэты матчы Эйдэн зрабіў галявую перадачу[7]. Свой першы гол за «Спартак» забіў у хатнім нічыйным матчы 2:2 супраць «Амкару» пазьней у тым жа месяцы[8]. 30 кастрычніка гол Эйдэна з пэнальці прынёс «Спартаку» перамогу над клюбам «Растоў» зь лікам 2:1. Акрамя забітага мяча ў гэтым паядынку ірляндзец адзначыўся й галявой перадачай. У заключным туры чэмпіянату Расеі 2009—2010 гадоў, у якім «чырвона-белыя» сустракаліся са сваімі землякамі з «Дынама», Макгідзі, ня справіўшыся з эмоцыямі, быў выдалены з поля на 78 хвіліне матчу за падкат ззаду. Паводле вынікаў сэзону 2010 году гулец увайшоў у «Сьпіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расеі», стаўшы другім сярод правых паўабаронцаў Прэм’ер-лігі[9].
У траўні 2012 году Макгідзі прызнаўся, што пасьля сканчэньня кантракту, які дзейнічаў з чырвона-белымі да 2014 году, ён хоча паспрабаваць свае сілы ў іншым клюбе[10].
11 студзеня 2014 году Эйдэн афіцыйна перайшоў з «Спартаку» ў ангельскі «Эвэртан», падпісаўшы кантракт на 4,5 году[11]. У той жа дзень Макгідзі быў прадстаўлены заўзятарам каманды перад гульнёй з «Норыдж Сіці» на стадыёне «Гудысан Парк»[12].
Макгідзі гуляў за шатляндзкую зборную школьнікаў падчас свайго знаходжаньня ў шэрагах «Кўінз Парк». Аднак пасьля таго, як Эйдэн пакінуў клюб «павукоў» і далучыўся да «Сэлтыку», разгарэліся гарачыя спрэчкі з нагоды таго, ці мае права гэты малады футбаліст гуляць за зборную Ірляндыі, куды ён, паводле заяваў самога футбаліста, імкнуўся зь дзяцінства, хоць і нарадзіўся ў Глазга[13].
У выніку Макгідзі дазволілі гуляць за ірляндцаў. Не апошнюю ролю ў гэтым адгуляў былы брамнік «кельтаў» Пэкі Бонэр — ірляндзец паводле нацыянальнасьці, доўгі час які гуляў у Шатляндыі[14].
«Сэлтык»:
«Сандэрлэнд»: