Эксцэнтрысытэ́т — лікавая характарыстыка канічнага сечыва. Эксцэнтрысытэт інварыянтны адносна рухаў роўніцы й пераўтварэньняў падабенства.
Усе нявыраджаныя канічныя сечывы, акрамя акружыны, можна апісаць наступным спосабам:
Абярэм на роўніцы пункт F і простую d і задамо рэчыўны лік e>0. Тады геамэтрычнае месца пунктаў, для якіх адлегласьць да пункту F і да простай d адрозьніваецца ў e разоў, зьяўляецца канічным сечывам.
Пункт F завецца фокусам канічнага сечыва, простая d — дырэктрысай, лік e — эксцэнтрысытэтам.
У залежнасьці ад эксцэнтрысытэту, атрымаецца:
Для акружыны лічаць e=0. Эксцэнтрысытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў