Элдэр Паштыга | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 жніўня 1982[1][2][3] (42 гады)
| |
Рост | 182 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2003 2003—2004 2004—2008 2006 2008 2008—2011 2011—2013 2013—2014 2014 2014—2015 2015—2016 2016 2016—2017 |
Порту Тотэнгэм Готспур Порту → Сэнт-Эт’ен (арэнда) → Панатынаікос (арэнда) Спортынг Сарагоса Валенсія → Ляцыё (арэнда) Дэпартыва АТК Рыю Аві АТК |
43 (19) 19 (1) 56 (14) 16 (2) 14 (2) 71 (12) 70 (23) 15 (3) 5 (0) 14 (1) 1 (2) 10 (5) 11 (2) |
Зборныя | ||
2003—2014 | Партугалія | 71 (27) |
Элдэр Мануэл Маркеш Паштыга (па-партугальску: Hélder Manuel Marques Postiga; нарадзіўся 2 жніўня 1982 году, Віла-ду-Кондзі, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік нацыянальнай зборнай Партугаліі. Пасьля пачатку прафэсійнай кар’еры ў Порту, Паштыга гуляў за клюбы Ангельшчыны, Францыі, Грэцыі й Гішпаніі.
Першапачаткова Паштыга займаўся ў клюбе «Варзым», але ў 16 гадоў перайшоў у футбольную акадэмію «Порту», дзе й працягнуў разьвівацца, пакуль не дасягнуў рэзэрвовай каманды клюбу. Пасьля прходу ў клюб Жузэ Маўрыньню ў якасьці галоўнага трэнэра Паштыга стаў сапраўднай зоркай партугальскага клюбу разам з Дэрлеем. Пасьля перамогі ў партугальскім чэмпіянаце ў 2003 годзе Паштыга пераехаў у клюб ангельскай Прэм’ер-лігі «Тотэнгэм Готспур» за 9 млн эўра[4]. Аднак Элдэр ня здолеў адаптавацца да ангальскага стылю гульні, забіўшы толькі два галы за клюб. Паштыга затым вярнуўся ў «Порту» паводле пагадненьні па абмену яго на Пэдру Мэндэша, нападнік быў ацэнены ў 7,5 млн эўра[5]. Новы трэнэр Віктар Фэрнандэш уключыў яго ў склад каманды на чэмпіянат Партугаліі 2004—2005 гадоў, аднак Элдэр правёў яго няўдала.
1 чэрвеня 2008 году было абвешчана, што Паштыга пераходзіць у лісабонскі «Спортынг», падпісаўшы трохгадовы кантракт, як паведамлялася, сума трансфэру склала 2,5 млн эўра[6]. 31 жніўня 2011 году ў апошні дзень трансфэрнага вакна Паштыга пакінуў «Спортынг», падпісаўшы кантракт кантракт з гішпанскім «Рэал Сарагоса» за 1 млн эўра[7]. 8 жніўня 2013 году Паштыга далучыўся да «Валенсіі» за 2,6 млн фунтаў стэрлінгаў, замяніўшы, такім чынам, Рабэрта Сальдада, які сышоў у ангельскі «Тотэнгэм Готспур»[8]. 1 верасьня, толькі ў трэцім матчы сэзону, ён забіў свае першыя 2 галы за клюб у гульні супраць «Барсэлёны», але валенсійцы трывалі паразу ў гэтым хатнім матчы зь лікам 2:3[9].
Элдэр выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі з 2003 году. Неаднаразовы абараняў колеры нацыянальнай каманды ў буйных міжнародных турнірах.
«Порту»:
«Спортынг»:
АТК:
Партугалія:
Элдэр Паштыга — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў