Электраровар уяўляе сабой ровар з электра прывадам. У агульным выпадку электраровар адрозьнівае ад звычайнага наяўнасьць трох дадатковых кампанэнтаў: электрарухавіка, акумулятарнай батарэі й кантролера. У адрозьненьне ад электроскуцера альбо матацыкла, электраровар можа рухацца педалямі.
Нягледзячы на наяўнасьць электрапрывада, электраровар выкарыстоўваецца прыкладна гэтак жа, як і звычайны ровар, і ў большасьці краінаў не патрабуе для кіраваньня наяўнасьці пасьведчаньня каваньні альбо нумарнога знака.
Ідэя абсталяваньня ровара рухавіком узьнікла крыху пазьней зьяўленьня самога ровара. У 1888 годзе Джон Данлоп вынайшаў пнеўматычныя шыны, што значна павысіла камфорт і бясьпеку язды, зрабіўшы ровар адным з самых папулярных сродкаў перамяшчэньня. Далейшае разьвіцьцё ідэі зьвязана з прагрэсам у галіне электратэхнікі. З 1890 адразу некалькімі патэнтамі была абаронена канструкцыя электрычнага прывада, які ўсталёўваецца на ровары. Так, патэнт ЗША (1895) апісвае прыладу ровара, абсталяванага электрарухавіком сталага току. У 1899 годзе Джон Шнэпф распрацаваў мадэль прывада задняга кола.
Электраровары можна разьдзяліць на 3 асноўныя групы
Існуюць 2 асноўныя разнавіднасьці электраровараў: з матор-колам і карэтачным маторам.
Самы распаўсюджаны варыянт роварнага электрапрывада на аснове бескалектарнага электрарухавіка сталага току. Рухавік умантаваны ў кола замест утулкі. Устанаўліваецца як на пярэдняе, так і на задняе кола. Выкарыстаньне матор-кола дазваляе зь мінімальнымі выдаткамі пераабсталяваць практычна любы распаўсюджаны гарадзкі ровар пад электрапрывад.
Матор-колы бываюць двух выглядаў: рэдуктарныя й безрэдуктарныя. У корпусе рэдуктарнага матор-колы знаходзіцца рухавік з высокай частатой кручэньня й нізкім крутоўным момантам, які больш кампактны, танны й тэхналягічны дзякуючы невысокай магнітнай індукцыі статара, плянэтарны рэдуктар і обгонная муфта. Безрэдуктарныя матор-кола (прамога прывада) — гэта нізкообороцістый рухавік зь вялікім момантам, кручэньне якога перадаецца колу напрамую, што спрашчае канструкцыю й павялічвае надзейнасьць. Аднак для атрыманьня рухавіка з патрэбнымі характарыстыкамі частаты й моманту кручэньня неабходна вельмі моцнае магнітнае поле ў яго статары, таму безрэдуктарныя матор-колы маюць вялікія памеры й вага рухавіка з-за масыўных рэдказямельных пастаянных магнітаў у статары. Абгонная муфта рэдуктарных матор-колаў, з аднаго боку, палягчае рух сілай раварыста ці накатам у моманты, калі вонкавае ўзьдзеяньне круціць кола хутчэй, чым гэта робіць рухавік, уся маторная ступіца паводзіць сябе як просты падшыпнік. Але з другога — гэты ж эфэкт робіць немагчымай рэкуперацыю кінэтычнай энэргіі электраровара. У безрэдуктарнага матор-кола, абгоннай муфтай не абсталяванага, частата кручэньня рухавіка заўсёды роўная частаце кручэньня кола. З аднаго боку, гэта дазваляе выкарыстоўваць рэкуператыўнае тармажэньне, але зь іншай нават калі цалкам адключыць абмоткі матора ад электрычнага ланцуга, у ім узьнікаюць прыкметныя страты на віхравыя токі, якія пагаршаюць накат і якія абцяжарваюць язду на педалях (прыкладна як пры язьдзе супраць лёгкага ветра).
Перавагі выкарыстаньня матор-колы:
Да недахопаў можна аднесьці:
Электраровар з маторам усталяваным у карэтачны вузел рамы. Перадача крутоўнага моманту ланцуговая альбо раменная.
Недахопы карэтачных электраматораў:
Добрыя якасці карэтачных электраматораў:
Батарэя электравеласіпеда звычайна мацуецца на багажніку ў адмысловым кантэйнеры, на роварнай раме ці ў адмысловых адсеках усярэдзіне рам, калі гэта прадугледжана канструкцыяй. Найбольш распаўсюджаныя тыпы батарэй:
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|