Плястыкавыя арэшкі прыліпаюць да шэрсьці коткі пад дзеяньнем статычнай электрычнасьці. Электрычнае поле зараджанай шэрсьці выклікае палярызацыю малекул пенаплясту за кошт электрастатычнай індукцыі, што прыводзіць да невялікага прыцягненьня кавалачкаў лёгкага плястыка да шэрсьці[1][2][3][4]. Гэты эфэкт таксама зьяўляецца прычынай статычнага прыліпаньня адзеньня.
Тыповыя задачы электрастатыкі — знаходжаньне напружанасьці электрычнага поля (ці электрычнага зрушэньня), створанага сыстэмай электрычных зарадаў, разьмеркаваньня зарадаў па паверхнях праваднікоў пры вядомых іх поўных зарадах ці патэнцыялах кожнага зь іх, вылічэньне энэргіі сыстэмы праваднікоў па іх зарадах і патэнцыялах.
Ілюстрацыя мэханізму дзеяньня закона Кулёна: два аднайменныя зарады адталківаюцца, а рознайменныя прыцягваюцца адзін да аднаго.
Сіла ўзаемадзеяньня двух пунктавых нерухомых электрычных зарадаў проста прапарцыйная іх велічыням і і адваротна прапарцыйная квадрату адлегласьці паміж імі. Гэтая сіла накіраваная ўздоўж простай, што злучае гэтыя зарады[5].