Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі

Каардынаты: 42°42′33″ пн. ш. 18°20′34″ у. д. / 42.70917° пн. ш. 18.34278° у. д. / 42.70917; 18.34278

«Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі»
сэрб. Електропривреда Републике Српске
Тып акцыйнае таварыства
Заснаваная 2 чэрвеня 1992 (32 гады таму)
Заснавальнікі Народная скупшчына Сэрбскай Рэспублікі
Уласьнікі Урад Сэрбскай Рэспублікі
Краіна Босьнія і Герцагавіна
Разьмяшчэньне Сэрбская Рэспубліка
Адрас Трэбіне, вул. Ваяводы Сьцёпы Сьцяпанавіча, д. бб[1]
Ключавыя фігуры Бранка Чоліч (старшыня)[2], Лука Петравіч (в.а. генэральнага дырэктара)[3]
Галіна электраэнэргетыка
Прадукцыя электраэнэргія
Абарачэньне 845,4 млн канвэртаваных марак (2021 год)
Апэрацыйны прыбытак 102,953 млн канв.марак (2021 год)
Чысты прыбытак 79,855 млн канв.марак (2021 год)[4]
Лік супрацоўнікаў 456 (2021 год)[5]
Даччыныя кампаніі «Гідраэлектрастанцыя на Дрыне», «Гідраэлектрастанцыя на Вбрасе»
Аўдытар «Грант Торнтан» (Баня Лука)

«Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі» («ЭСР») — краёвае прадпрыемства ў Босьніі і Герцагавіне, заснаванае ў чэрвені 1992 году ў Трэбіне (Сэрбская Рэспубліка).

На 2023 год налічвала 5 электрастанцыяў, зь іх 3 былі воднымі: «Гідраэлектрастанцыя на Трэбішніцы» (Трэбіне), «Гідраэлектрастанцыя на Дрыне» (Вішаград) і «Гідраэлектрастанцыя на Вбрасе» (Мрконіч-Град). Кожная зь цеплаэлектрастанцыяў у Гацку і Вуглевіку дзейнічала пры ўласным вугальным рудніку. Яшчэ 5 даччыных прадпрыемстваў ладзілі электраразьмеркаваньне: «Электракраіна» (Баня Лука), «Электра Добай», «Электра Біеліна», «Электрараспаўсюд Пале» і «Электра-Герцагавіна» (Трэбіне)[6]. Сярод магчымай вытворчасьці электраэнэргіі на 7 рэках у памеры 9962 гігават-гадзіна яе выраблялі ў памеры 2985 гігават-гадзіна за год на трох рэках (30 % ад магчымага)[7]. У Гацкім рудніку здабывалі па 2,1 млн тонаў лігніту за год, а ў Вуглевіцкім — па 1,75 млн тонаў бурага вугалю[8]. Праз 45 абслуговых аддзяленьняў забясьпечвалі звыш 546 тыс. энэргаспажыўцоў, што складалі 56 % ад іх агульнага ліку ў Сэрбскай Рэспубліцы[9].

«Гідраэлектрастанцыя на Дрыне» (2006 год)

2 чэрвеня 1992 году Народная скупшчына Сэрбскай Рэспублікі ўхваліла Рашэньне аб заснаваньні прадпрыемства «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі» («ЭСР»). У 1996 годзе вырабілі 3956 ГВт-гадз. электраэнэргіі пры спажываньні ў Сэрбскай Рэспубліцы 2392 ГВт-гадз. У 2002 годзе за мяжу паставілі 1008 ГВт-гадз. У 2005 годзе вытворчасьць вырасла да 3275 ГВт-гадз.[10]

«Руднік і цеплаэлектрастанцыя Вуглевік» (2008 год)

30 сьнежня 2005 году Ўрад Сэрбскай Рэспублікі зацьвердзіў Рашэньне № 02/I-020-60/06 аб пераўтварыэньні «ЭСР» у акцыйнае таварыства ў Трэбіне. У склад холдынгу «ЭСР» увайшло па 5 вытворцаў электраэнэргіі і электраразьмеркавальных прадпрыемстваў, а таксама АТ «Дасьледча-распрацоўчы цэнтар электраэнэргетыкі» («ДРЦЭ»). «ЭСР» мела 51 % «ДРЦЭ» і 65 % паёў іншых даччыных прадпрыемстваў. Электраэнэргію выраблялі на гідраэлектрастанцыях і з вугалю. У 2006 годзе спажываньне склала 5413 ГВт-гадз., а экспарт вырас да 1972 ГВт-гадзіна. Сумарная ўсталяваная магутнасьць электрастанцыяў складала 1348 МВт. Сярэднегадавая выпрацоўка электраэнергіі на склала каля 5000 ГВт·гадз. Гідраэлектрастанцыі і цеплавыя электрастанцыі выраблялі прыкладна аднолькавую колькасьць электраэнергіі[10].

  1. ^ Зьвесткі для сувязі (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
  2. ^ Наглядальная рада (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
  3. ^ Управа прадпрыемства (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
  4. ^ Вытрымка з кансалідаванай фінансавай справаздачнасьці і справаздачы незалежнага аўдытара за 2021 год (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», сьнежань 2022 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
  5. ^ Вытрымка са справаздачы аб працы і дзейнасьці матчынага холдынгу за 2021 год (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», сьнежань 2022 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
  6. ^ Арганізацыйная схема (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
  7. ^ Воднасілкавальныя магчымасьці (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
  8. ^ Цепласілкавальныя магчымасьці (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
  9. ^ Кіраўніцтва грамадзкага забесьпячэньня электрычнай энэргіяй спажыўцоў у Сэрбскай Рэспубліцы (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
  10. ^ а б Гісторыя (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 11 траўня 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]