Каардынаты: 44°48′43″ пн. ш. 20°27′38″ у. д. / 44.81194° пн. ш. 20.46056° у. д.
сэрб. Електропривреда Србије | |
Тып | дзяржаўнае прадпрыемства[d] |
---|---|
Заснаваная | 6 кастрычніка 1893 (131 год таму) |
Уласьнікі | Урад Сэрбіі |
Краіна | Сэрбія |
Разьмяшчэньне | Бялград |
Адрас | абшчына Стары Град, квартал Тэразія, Балканская вул., д. 13 |
Ключавыя фігуры | Міларад Грчыч[1], Бранко Кавачэвіч[2] |
Галіна | электраэнэргетыка |
Прадукцыя | цеплавая энэргія, электраэнэргія |
Абарачэньне | ▲231,6 млрд дынараў ($2,24 млрд; 2018 год)[3] |
Апэрацыйны прыбытак | ▼5,655 млрд дынараў ($54,7 млн; 2018 год) |
Чысты прыбытак | ▼-1,323 млрд дынараў (-$12,8 млн; 2018 год) |
Лік супрацоўнікаў | 29 736 (2019 год) |
Даччыныя кампаніі | «ЭЭС Забесьпячэньне», «ЭЭС Разьмеркаваньне» |
Аўдытар | «Прайсўотэрхаўс-Купэры» (Ангельшчына) |
«Электраэнэрге́тыка Сэ́рбіі» («ЭЭС») — дзяржаўнае прадпрыемства Сэрбіі, заснаванае ў кастрычніку 1893 году ў якасьці цеплаэлектрастанцыі ў Бялградзе.
На 2020 год «Электраэнэргетыка Сэрбіі» мела 2 даччыныя прадпрыемствы ў Сэрбіі «ЭЭС Забесьпячэньне» і «ЭЭС Разьмеркаваньне», а таксама ТАА «ЭЭС Гандляваньне» ў Славеніі (Любляна). Таксама «ЭЭС» мела 51% паёў у ТАА «Ібарская ГЭС» і ТАА «Мараўская ГЭС». Урад Сэрбіі прызначаў кіраўніка і Назіральную раду прадпрыемства, якая вызначала склад Выканаўчай рады[4]. У 2019 годзе «ЭЭС Забесьпячэньне» паставіла звыш 3,5 млн пакупнікоў 36 461 гігават-гадзіна электраэнэргіі, што склала 97% электраспажываньня Сэрбіі. На 2020 год усталяваная магутнасьць электрастанцыяў «ЭЭС» складала 7,326 гігават[5]. Каля 70% электраэнэргіі вырабілі на 9 ЦЭС і ЦЭЦ з бурага вугалю, 75% якога здабылі ў Калубарскім басэйне, а рэшту — Кастолацкім[6]. Астатнія 30% электраэнэргіі вырабілі на 16 гідраэлектрастанцыях[7]. Каля 47% вытворчасьці электраэнэргіі прыпадала на цеплаэлектрастанцыі «Нікола Тэсла А і Б» у Бялградзе. Яшчэ 19% выраблялі ГЭС «Джэрдап 1 і 2» у Жалезнай браме Дунаю на мяжы з Румыніяй[8].
На 2020 год «Электраэнэргетыка Сэрбіі» налічвала 6 асноўных падразьдзяленьняў.
6 кастрычніка 1893 годзе ў Бялградзе (Каралеўства Сэрбія) запусьцілі 1-ю цеплавую электрастанцыю, якую разьмясьцілі ў мясцовасьці Дорчол. У выніку ў горадзе зьявілася асьвятленьне на вуліцах у выглядзе 65 ліхтароў. У будынках усталявалі 422 лямпачкі. 2 жніўня 1900 году запусьцілі 1-ю гідраэлектрастанцыю пад горадам Ужыцэ на рацэ Джэціня, якую асабіста заклаў сэрбскі кароль Аляксандар Абрэнавіч. У 1903 годзе правялі 1-ю лінію электраперадачы ад ГЭС «Вучча» да Лескаўца, даўжыня якой склала 17 км. У 1908 годзе на рацэ Нішаве адчынілі найбольшую па тым часе ГЭС «Сьвятая Параскева»(sr), якую назвалі паводле найменьня мясцовага манастыра. У 1909 годзе запусьцілі ГЭС «Гамзіград»(sr) на рацэ Чорны Цімок. 19 сьнежня 1911 году ў Іваніцы адчынілі ГЭС «Моравіца»(sr). У 1945 годзе для кіраваньня электрастанцыямі заснавалі «Электрычнае прадпрыемства Сэрбіі». У 1965 годзе яго пераўтварылі ў «Аб'яднанае Электраэнэргетычнае прадпрыемства Сэрбіі». У 1970 годзе запусьцілі цеплаэлектрастанцыю «Нікола Тэсла А»(sr), што стала найбольшай на Балканах. У 1972 годзе ў Жалезнай браме Дунаю адчынілі памежную румынска-сэрбскую ГЭС «Джэрдап 1»(sr), што стала наймагутнейшай ГЭС на Балканах. У 1978 годзе між Лінінскім і Ўласінскім азёрамі ўзьвялі пункт перамапоўкі «Лісіна», што павялічыла магутнасьць «Ўласінскіх ГЭС»(sr). У 1979 годзе пачала дзейнічаць ГЭС «Увац». У 1982 годзе на рацэ Дрыне пусьцілі зварачальную ГЭС «Баіна Башта»(sr). У 1983 годзе адчынілі ГЭС «Нікола Тэсла Б» з 2-ма найбольшымі энэргаблёкамі ў Сэрбіі. У 1985 годзе запрацавала румынска-сэрбская ГЭС «Джэрдап 2»(sr). У 1987 годзе ЦЭС «Кастолац Б»(sr) пачала працу адначасна з адкрыцьцём паверхневага вугальнага рудніка Дрмно ў Кастолацы. У 1990 годзе пабудавалі ГЭС «Пірот»(sr). У 1991 годзе ўрад Сэрбіі заснаваў перайменаваў прадпрыемства ў дзяржаўнае прадпрыемства «Электраэнэргетыка Сэрбіі». Таксама ў 1991 годзе здалі блёк Б2 на ЦЭС «Кастолац». У 2004 годзе «Электраэнэргетыка Сэрбіі» аднавіла повязь зь 1-й сынхроннай прасторай «Зьвязу ўзгадненьня электраперадачы» (Брусэль, Бэльгія) пасьля 13-гадовага перапынку. У 2005 годзе «Электраэнэргетыка Сэрбіі» вылучала са свайго складу дзяржаўнае прадпрыемства «Электрасетка Сэрбіі» («ЭЭС»), што стала займацца перадачай электраэнэргіі. У 2014 годзе ТАА «Кітайская карпарацыя машынабудаваньня» (Пэкін) аднавіла абодва блёкі ЦЭС «Кастолац Б». 1 ліпеня 2014 году ў Славеніі заснавалі даччынае ТАА «ЭЭС Гандляваньне» (Любляна). У 2016 годзе ў Нові Садзе запрацаваў краёвы асяродак «ЭЭС Разьмеркаваньне»[19].
Электраэнэргетыка Сэрбіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |