Электро́нво́льт (скарочана эВ або eV) — пазасыстэмная адзінка вымярэньня энэргіі, шырока выкарыстоўваная ў атамнай і квантавай фізыцы. Адзін электронвольт роўны энэргіі, якая неабходная для пераносу электрона ў электрастатычным полі паміж кропкамі з розніцай патэнцыялаў 1 В. Так як праца пры пераносе зарада q роўная qU (дзе U — рознасьць патэнцыялаў), а зарад электрона складае −1,602 176 487(40)×10−19 Кл, то
Як правіла, у электронвольтах выяўляецца маса элемэнтарных часьціц (зыходзячы з раўнаньня Эйнштэйна Е = mc²). 1 эВ/c² роўны 1,782 661 758(44)·10−36 кг, і наадварот, 1 кг роўны 5,609 589 12(14) эВ/c². 1 атамная адзінка масы роўная 931,4 МэВ/c².
У тэмпэратурных адзінках 1 эВ = 11 604,505(20) кэльвін (гл. пастаянная Больцмана). [1]
У хіміі часта выкарыстоўваецца молярный эквівалент электронвольта. Калі адзін моль электронаў перанесены паміж кропкамі з рознасьцю патэнцыялаў 1 В, ён набывае (або губляе) энэргію 96 485,3383(83) Дж, роўную значэньню 1 эВ на лік Авагадра. Гэтая велічыня лікава роўная пастаяннай Фарадэя.
У электронвольтах вымераецца таксама шырыня распаду элемэнтарных часьціц і іншых квантавамэханічных станаў, напрыклад ядзерных энэргетычных узроўняў. Шырыня распаду — гэта нявызначанасьць энэргіі стану, зьвязаная з часам жыцьця стану суадносінамі нявызначанасьцяў: ). Часьціца з шырынёй распаду 1 эВ мае час жыцьця 6,582 118 89(26)·10−16 с. Наадварот, квантавамэханічны стан з часам жыцьця 1 с мае шырыню 4,135 667 33(10)·10−15 эВ.
У ядзернай фізыцы звычайна выкарыстоўваюцца велічыні кіля- (), мэга- () і гіга- () электронвольт.
Кратныя | Дзельныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
велічыня | назва | пазначэньне | велічыня | назва | пазначэньне | ||
101 эВ | дэкаэлектронвольт | даэВ | daeV | 10-1 эВ | дэцыэлектронвольт | дэВ | deV |
102 эВ | гэктаэлектронвольт | гэВ | heV | 10-2 эВ | сантыэлектронвольт | сэВ | ceV |
103 эВ | кіляэлектронвольт | кэВ | keV | 10-3 эВ | міліэлектронвольт | мэВ | meV |
106 эВ | мэгаэлектронвольт | МэВ | MeV | 10-6 эВ | мікраэлектронвольт | мкэВ | µeV |
109 эВ | гігаэлектронвольт | ГэВ | GeV | 10-9 эВ | нанаэлектронвольт | нэВ | neV |
1012 эВ | тэраэлектронвольт | ТэВ | TeV | 10-12 эВ | пікаэлектронвольт | пэВ | peV |
1015 эВ | пэтаэлектронвольт | ПэВ | PeV | 10-15 эВ | фэмтаэлектронвольт | фэВ | feV |
1018 эВ | экзаэлектронвольт | ЭэВ | EeV | 10-18 эВ | аттаэлектронвольт | аэВ | aeV |
1021 эВ | зэтаэлектронвольт | ЗэВ | ZeV | 10-21 эВ | зэптаэлектронвольт | зэВ | zeV |
1024 эВ | ётаэлектронвольт | ІэВ | YeV | 10-24 эВ | ёктаэлектронвольт | іэВ | yeV |
Цеплавая энэргія паступальнага руху адной малекулы пры пакаёвай тэмпэратуры | |
Энэргія іянізацыі атама вадарода | |
Энэргія электрона ў прамянёвай трубцы тэлевізара | |
Энэргіі касьмічных прамянёў | |
альфа-часьцінка | |
бэта-часьцінка й гама-выпраменьваньне |