Эльба | |
![]() | |
Плошча | 223 квадратны кілямэтар |
---|---|
Найвышэйшы пункт | 1019 мэтар |
Краіна | Італія |
Вобласьць | Ліворна[d] |
Э́льба (па-італьянску: Elba, па-лацінску: Ilva) — востраў у Тырэнскім моры, у італьянскім рэгіёне Таскана. Месьціцца за 20 км ад прыбярэжнага места Грасэта.
Эльба ёсьць найбуйнейшым востравам Тасканскага архіпэлягу і трэцім паводле плошчы востравам у Італіі пасьля Сыцыліі і Сардыніі. Плошча вострава складае 223 км². Складзены пераважна з граніту. Берагавая лінія ўтварае шматлікія бухты. Паверхня вострава гарыстая. Галоўны порт — Партафэраё. На тэрыторыі Эльбы і іншых астравоў Тасканскага архіпэлягу — (Гаргоны, Капраі, Піянозы, Мантэкрыста, Джыльлё і Джыянутры) знаходзіцца Нацыянальны парк Тасканскага архіпэлягу. Францускі востраў Корсыка ляжыць за 35 км на захад.
У 1814—1815 гадах на востраве Эльба ў высылцы жыў Напалеон I.