Эльзас-Лятарынгія па-нямецку: Elsass-Lothringen | |||||
| |||||
| |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | нямецкая, француская | ||||
Сталіца | Страсбург | ||||
Плошча • агульная |
14 522 км²[1] км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1910) • шчыльнасьць |
1 874 014 129,3 /км²/км² | ||||
Валюта | марка, франк |
Імпэрская зямля Эльзас-Лятарынгія (па-нямецку: Reichsland Elsaß-Lothringen, па-француску: Alsace-Lorraine) — «імпэрская зямля» Нямецкай імпэрыі, што знаходзіцца на тэрыторыі сёньняшняй Усходняй Францыі. Уключала Эльзас і ўсходнюю Лятарынгію, зьвязаныя агульнай гісторыяй.
У адрозьненьне ад дзяржаваў ці прускіх правінцыяў, якія ўваходзілі ў склад імпэрыі, Эльзас-Лятарынгія непасрэдна падпарадкоўвалася імпэратару, прадстаўленаму намесьнікам (па-нямецку: Statthalter); у 1871—1879 гадах яго функцыі выконваў обэр-прэзыдэнт (па-нямецку: Oberpräsident). З 1911 году ў Эльзасу-Лятарынгіі зьявіўся ляндтаг, які складаўся зь першай палаты і другой палаты. Да гэтага яго функцыі выконваў зямельны камітэт (па-нямецку: Landesausschuss), якія выбіраўся трыма бэцырктагамі. Выканаўчым органам зьяўлялася міністэрства (Ministerium), на чале якога стаяў дзяржаўны сакратар (Staatssekretär), вышэйшым судовым органам — Вышэйшы зямельны суд Кальмара (Oberlandesgericht Colmar), прадстаўнікоў у Бундэсраце Эльзас-Лятарынгія ня мела, у Райхстаг прамым галасаваньнем абірала 15 чальцоў. Тэрыторыя Эльзасу-Лятарынгіі была падзелена на адміністрацыйныя акругі (па-нямецку: Regierungsbezirk), прадстаўнічыя органы адміністрацыйных акругаў — бэцыркстагі (па-нямецку: Bezirkstag), інтарэсы імпэратара прадстаўлялі ўрадавыя прэзыдэнты (па-нямецку: Regierungspräsident).
Пасьля франка-прускай вайны значная частка Лятарынгіі і амаль увесь Эльзас былі перададзены Нямеччыне. У Францыі тады ўзрастаў рэваншысцкі рух у падтрымку аднятых правінцыяў, у гонар Эльзасу і Лятарынгіі ў многіх гарадах краіны называліся вуліцы, у Нансі — старажытнай сталіцы Лятарынгіі, якая засталася ў складзе Францыі — быў адкрыты алегарычны помнік дзьвюм правінцыям.
Супрацьпраўныя і правакацыйныя дзеяньні ваенных колаў Нямеччыны ў стаўленьні да жыхароў эльзаскага гораду Цабэрн (цяпер — Савэрн) (Цабэрнскі інцыдэнт) у 1913 г. прывялі да палітычнай крызы Нямеччыны.
У часы Першай сусьветнай вайны эльзасцы і лятарынгцы адмаўляліся ваяваць у нямецкай арміі, іх дэвізам быў ляканічны выраз: «Бяз нас!». У лістападзе 1918 году была абвешчана Эльзаская Савецкая Рэспубліка, але да канца вайны хаўрусьнікі занялі значную частку Эльзасу і Лятарынгіі. Паводле ўмоваў Вэрсальскай мірнай дамовы, Францыя ў 1918 годзе вярнула сабе гэтыя землі.
Пасьля акупацыі Францыі ў 1940 годзе, Эльзас і Лятарынгія зноў перайшлі пад кантроль Нямеччыны. У 1944 годзе яны былі заняты саюзнымі войскамі, і пасьля вайны афіцыйна вернуты Францыі. На тэрыторыі Эльзасу і Лятарынгіі сёньня знаходзяцца францускія дэпартамэнты Верхні Райн, Ніжні Райн і Мазэль.