Эліза Ажэшка | |
польск. Eliza Orzeszkowa | |
Герб «Корвін» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Эліза Паўлоўская |
Псэўданімы | E. O., Bąk (z Wa-Lit-No), Li…ka, Gabriela Litwinka |
Нарадзілася | 6 чэрвеня 1841 Мількаўшчына, Расейская імпэрыя |
Памерла | 18 траўня 1910 (68 гадоў) Горадня, Расейская імпэрыя |
Пахаваная | |
Род | Паўлоўскія |
Бацькі | Бэнэдыкт Паўлоўскі Францішка з Каменскіх |
Сужэнец | Станіслаў Нагорскі |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік |
Гады творчасьці | 1866—1910 |
Кірунак | рэалізм, пазытывізм |
Жанр | апавяданьне, аповесьць, раман |
Мова | польская мова[1] |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Элі́за Ажэ́шка (па-польску: Eliza Orzeszkowa; 6 чэрвеня 1841, Мількаўшчына — 18 траўня 1910, Горадня) — беларуская польскамоўная пісьменьніца, грамадзкая дзяячка і пэдагог эпохі пазытывізму. Эліза Ажэшка была вельмі папулярнай тагачаснай пісьменьніцай, яе празаічныя творы інсцэніраваліся, перакладаліся на беларускую мову і напачатку XX стагодзьдзя ставіліся на сцэнах шматлікіх беларускіх гарадоў[2]. Пры жыцьці блізка сябравала з Францішкам Багушэвічам, які прысьвяціў ёй верш «Яснавяльможнай пане Арэшчысе».
Нарадзілася ў сям’і заможнага памешчыка і адваката Паўлоўскага. Адукацыю атрымала ў Варшаўскім пансіёне (1852—1857). У 17 гадоў выдадзена за памешчыка Пятро Ажэшку і жыла ў яго маёнтку Людвінова (цяпер Дарагічынскі раён). Аказвала дапамогу ўдзельнікам паўстаньня 1863 году. За ўдзел у паўстаньні муж быў сасланы ў Пермскую губэрню, а маёнтак быў канфіскаваны. Шлюб Элізы Ажэшкі зь Пятром Ажэшкам па яе ініцыятыве быў прызнаны ў 1869 несапраўдным. Па асяданьні ў Горадні Ажэшка прадала маёнтак Мількаўшчына (1870) і жыла літаратурнай працай.
У 1894 року выйшла замуж за даўняга прыяцеля Станіслава Нагорскага. 19 лістапада 1896 року падчас гучнага адзначэньня ейных імянінаў яе муж сканаў ад паралюшу сэрца.
Пасьля цяжкай хваробы сэрца памерла й пахаваная ў Горадні.
Дэбютавала ў друку апавяданьнем «Малюнак з галодных гадоў» (па-польску: «Obrazek z lat głodowych») у 1866. Карысталася псэўданімамі E. O., Bąk (z Wa-Lit-No), Li…ka, Gabriela Litwinka. Першыя раманы і апавяданьні «Пан Граба» (па-польску: «Pan Graba», 1869), «Марта» (па-польску: «Marta», 1873) і іншыя напісаны на тэмы грамадзкай эмансыпацыі і барацьбы жанчын за грамадзкія правы. Шырокае прызнаньне прынесьлі раман «Мэір Эзофавіч» (па-польску: «Meir Ezofowicz»), апавяданьні зборніка «З розных сфэр» (т. 1—3, 1879—1882), апавяданьні з жыцьця беларускіх сялянаў «Нізіны» (па-польску: «Niziny», 1883), «Дзюрдзі» (па-польску: «Dziurdziowie», 1885), «Хам» (1888).
Шмат падарожнічала па Беларусі, сабрала 228 назоваў расьлінаў. Усім беларускім назвам за дапамогай знаёмага батаніка яна дала лацінскія адпаведнікі. Шмат назваў расьлінаў, пададзеных Ажэшкай, не фіксуюць іншыя беларускія слоўнікі[3].
У доме ў Горадні, дзе апошнія гады жыцьця жыла пісьменьніца створаны дом-музэй. Імем Ажэшкі названая адна з цэнтральных вуліц Горадні, на якой усталяваны помнік.
Польскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |