Эмілі Брантэ | |
па-ангельску: Emily Brontë | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Эмілі Джэйн Брантэ |
Псэўданімы | Эліс Бэл |
Нарадзілася | 30 ліпеня 1818[1][2][3][…]
|
Памерла | 19 сьнежня 1848[1][2][5][…] (30 гадоў) |
Пахаваная | |
Бацькі | Патрык Брантэ[d][6] Марыя Брантэ[d][6] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, навэлістка, пісьменьніца, настаўніца, гувэрнантка |
Гады творчасьці | ? — 19 сьнежня 1848 |
Жанр | мастацкая выдумка[7] і паэзія[7] |
Мова | ангельская[8] |
Подпіс | ![]() |
Э́мілі Джэйн Брантэ́ (па-ангельску: Emily Jane Brontë; 30 ліпеня 1818, Торнтан, Ангельшчына — 19 сьнежня 1848, Гаўорт, Ангельшчына) — ангельская пісьменьніца і паэтка, аўтарка сусьветна вядомага рамана «Навальнічны перавал»[9]. Лічыцца клясыкам ангельскай літаратуры.
Эмілі Джэйн Брантэ нарадзілася 30 ліпеня 1818 году ў Торнтане ля Брэдфарду, Ёркшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія. Яна была дачкой Патрыка Брантэ, сьвятара, і Марыі Брэнўэл, якая паходзіла з купецкага асяродзьдзя. У яе былі старэйшыя сёстры Марыя, Элізабэт, Шарлёта, малодшая сястра Эн і старэйшы брат Бранўел Брантэ.
У 1820 годзе сям’я пераехала ў вёску Геўорт(en), так як Патрык Брантэ, бацька Эмілі, атрымаў тут месца сьвятара.
15 верасьня 1821 году памерла маці Емілі — Марыя Брантэ. Пасьля сьмерці маці тры старэйшыя дзяўчынкі былі зьмешчаныя ў школу для дзяцей-сірот беднага духавенства, якая ўяўляла сабой змрочную ўстанову, дзе маленькія выхаванкі пакутавалі ад холаду і голаду, даволі жорсткага абыходжаньня. Пасьля сьмерці ад сухотаў двух старэйшых дачок, Марыі і Элізабэт, сьвятар забраў дадому ледзь жывую Шарлёту. Пасьля сьмерці Марыі Брантэ яе родная сястра Элізабэт займалася выхаваньнем дзяцей. Менавіта яна пазьней стала правобразам Нэлі Дзін у рамане «Навальнічны перавал».
Некаторы час Эмілі Брантэ разам з Шарлётай вучылася ў дабрачыннай школе ў Кован-Брыдж.
У 1847 годзе быў выдадзены раман Эмілі Брантэ «Навальнічны перавал», які пасьля прынёс ёй славу.
У верасьні 1848 году Эмілі прастудзілася на пахаваньні брата Бранўела Брантэ й 19 сьнежня памерла ад сухотаў.
У гонар Эмілі Брантэ названы кратар на Мэркурыі. Эмілі Брантэ намаляваная на брытанскай паштовай марцы 1980 году.