Эмілія Плятэр | |
Герб Плятэр | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 13 лістапада 1806 Вільня, Расейская імпэрыя |
Памерла | 23 сьнежня 1831 Юстыянава |
Пахаваная | |
Род | Плятэры |
Бацькі | Францішак Ксаверы Плятэр Ганна фон дэр Могль |
Дзейнасьць | вайскоўка |
Эмі́лія Пля́тэр (13 лістапада 1806, Вільня — 23 сьнежня 1831) — графіня, зьбіральніца беларускага фальклёру, удзельніца вызвольнага паўстаньня 1831 году ў Беларусі, Летуве і Польшчы.
З графскага роду Плятэраў, якія ў ХV стагодзьдзі перабраліся ў Вялікае Княства Літоўскае з Вэстфаліі. Дзяцінства праходзіла ў маёнтку Ліксьне(ru) каля Краслаўкі, дзе атрымала добрую хатнюю адукацыю.
Жывучы на Віцебшчыне ў сваякоў, зьбірала і апрацоўвала беларускія народныя песьні. Віртуозна валодала жанрам галашэньняў, выконвала на фартэпіяна народныя мэлёдыі, захаплялася беларускай харэаграфіяй, сама танцавала народныя танцы. Спрабавала пісаць беларускія вершы, у тым ліку стылізаваныя пад народныя галашэньні. Як сьведчылі сучасьнікі, усёй душой імкнулася да беларускага ладу, ведала бядоты і нястачы народу, спачувала яму.
Яна, бадай, не памылюся, першая з запалам, уласцівым чуламу і шляхетнаму сэрцу, — піша Маркс, — аддалася душой беларускаму люду, добра бачыла яго бяду і спачувала яму, намагаючыся як толькі было можна, аблегчыць долю. Яна збірала і спявала беларускія народныя песні, штодня плаціла тым, хто ёй напяваў іх. Слухаючы гэтыя песні, сама спрабавала складаць нешта ім падобнае. На фартэпіяна яна ўмела вельмі выразна перадаць і зухаватасць, і тугу народных матываў, і нават тэмбр сапрана-жалейкі і баса-дудкі. | ||
У 1829 годзе разам з маці выправілася ў падарожжа ў Варшаву і Кракаў.
У часе вызвольнага паўстаньня 29 сакавіка 1831 году разам з сваяком Ц. Плятэрам арганізавала ў мястэчку Дусятах партызанскі аддзел з 280 стралкоў, 60 коньнікаў і некалькіх соцень касінераў і павяла яго на Дзьвінск. Сярод паўстанцаў было нямала дзяўчат.
30 сакавіка паўстанцы разьбілі расейскі аддзел каля паштовай станцыі Даўгелі, 2 красавіка адбыўся бой з ахоўнай часткай генэрала Шырмана, потым — бой пад Уцянай і 4 красавіка захоп мястэчка Езяросаў.
Па разгроме казакамі паўстаньня Эмілія Плятэр на чале невялікай групы далучылася да аддзела Караля Залускага(pl). 17 траўня аддзел Э. Плятэр заняў Вількамір і ў чэрвені ўліўся ў рэгулярнае польскае войска Д. Хлапоўскага(pl). За сьмеласьць і рашучасьць у баявых дзеях камандаваньне паўстанцкімі сіламі прызначыла Э. Плятэр ганаровым камандзірам роты ў пяхотным палку і прысвоіла ёй званьне капітана. У ліку іншых паўстанцкіх груповак аддзел браў удзел у бойках супраць расейскіх войск (пад Радзівілішкамі, Вільняй, Шаўлямі і ў іншых месцах).
Пры адыходзе паўстанцаў у Прусію захварэла і памерла. Спачыла ў Капцёве.
Слава пра Эмілію Плятэр разышлася па краінах Заходняй Эўропы, у Францыі яе параўноўвалі з Жаннай д’Арк. Пра вядомую паўстанку пісалі польскія, францускія, нямецкія, англельскія, італьянскія і інш. паэты. У 1832 годзе Адам Міцкевіч, які ведаў Эмілію, прысьвяціў ёй верш «Сьмерць палкоўніка»:
|
У Другую Сусьветную вайну імя Эміліі Плятэр насіў жаночы батальён у дывізіі Войска Польскага. У Варшаве ў гонар паўстанкі сваю назву атрымаў адзін з цэнтральных пляцаў.
Беларускі паэт У. Пецюкевіч да ўгодкаў народзінаў знакамітай паўстанкі напісаў верш «Эмілія Плятэр» (2006). У 2008 годзе беларускі паэт В. Шніп напісаў «Баладу Эміліі Плятэр».