Эндзі Кэрал | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 студзеня 1989[1][2][3] (35 гадоў)
| |
Рост | 193 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Бардо | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2011 2007—2008 2011—2013 2012—2013 2013—2019 2019—2021 2021—2022 2022 2022—2023 2023—2024 2024— |
Ньюкасл Юнайтэд → Прэстан Норт Энд (арэнда) Лівэрпул → Ўэст Гэм Юнайтэд (арэнда) Ўэст Гэм Юнайтэд Ньюкасл Юнайтэд Рэдынг Ўэст Бромўіч Альбіён Рэдынг Ам’ен Бардо |
80 (31) 11 (1) 44 (6) 24 (7) 102 (26) 37 (1) 8 (2) 15 (3) 40 (11) 32 (4) 1 (2) |
Зборныя | ||
2010—2012 | Ангельшчына | 9 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Эндру Томас «Эндзі» Кэрал (па-ангельску: Andrew Thomas «Andy» Carroll; нарадзіўся 6 студзеня 1989 году, Гейтсгэд, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, нападнік францускага клюбу «Бардо» і былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Эндру на момант свайго пераходу ў «Лівэрпул» зьяўляўся самым дарагім ангельскім футбалістам пасьля таго, як быў набыты лівэрпулаўскай камандай у «Ньюкасл Юнайтэд» за £35 млн 31 студзеня 2011 году[5]. Кэрал зьяўляўся васьмым самым дарагім футбалістам у гісторыі, а таксама другім самым дарагім гульцом у брытанскім футболе пасьля Фэрнанда Торэса, які пераехаў зь «Лівэрпулу» ў «Чэлсі» за 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у той жа дзень калі Кэрал падпісаў кантракт зь «Лівэрпулам».