Энтамалёгія (ад грэц. ἔντομος — вусяк) — разьдзел заалёгіі, які вывучае вусякоў. Кляса вусякоў уключае 1,3 млн вядомых відаў, якія складаюць больш за дзьве траціны ўсіх вядомых арганізмаў[1], і жывуць на зямлі ня менш за 400 млн гадоў.
Гісторыя энтамалёгіі вядзецца ад старажытных часоў і культур, галоўным чынам у кантэксьце сельскай гаспадаркі (асабліва ў біялягічным кантролі і пчалярстве). Аднак навуковыя дасьледваньні ў сучасным разуменьні датуюцца прыкладна XVI стагодзьдзем.
Паколькі колькасьць відаў, якія дасьледуюцца навукай энтамалёгіяй, вельмі вялікая, у гісторыі энтамалёгіі шмат выбітных біёлягаў, такіх як Чарлз Дарвін, пісьменьнік Уладзімер Набокаў, Карл Фрыш (Нобэлеўскі ляўрэат 1973 году) і двойчы ляўрэат Пуліцэраўскай прэміі прафэсар Эдвар Ўілсан.
Дасьледваньне анатоміі вусякоў да сярэдзіны XIX стагодзьдзя абмяжоўвалася пераважна апісаньнем частак хіцінавага шкілету і вонкавага выгляду розных сыстэмаў органаў вусякоў. З разьвіцьцём навукі асноўным напрамкам стала вывучэньне гісталягічнай будовы розных частак цела вусякоў.
Вядомыя беларускія энтамолягі:
Энтамалёгія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў