Энтані Кўін | |
Anthony Quinn | |
Дата нараджэньня | 21 красавіка 1915 |
---|---|
Месца нараджэньня | Чыўаўа, Мэксыка |
Дата сьмерці | 3 чэрвеня 2001 (86 гадоў) |
Месца сьмерці | Бостан, ЗША |
Прычына сьмерці | пнэўманія |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 1936—2001 |
Жанры | вэстэрн |
Дзеці | Дэні Кўін[d], Франчэска Кўін[d], Лярэнца Кўін[d] і Алекс Кўін[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000063 |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Подпіс | |
Э́нтані Кўін (па-ангельску: Anthony Quinn; 21 красавіка 1915 — 3 чэрвеня 2001) — амэрыканскі актор, пісьменьнік і мастак мэксыканскага паходжаньня. Двойчы атрымліваў прэмію «Оскар» за ролі другога пляну (1952 — «Віва Сапата!»; 1956 — Гаген у фільме Вінсэнта Мінэльлі «Прага да жыцьця»). Сярод іншых буйных кінапрацаў — правадыр бэдуінаў у оскараноснай карціне Дэйвіда Ліна «Лоўрэнс Арабійскі» (1962) і грэк Зорба ў аднайменным фільме Міхаліса Какаяніса 1964 году. Таксама зьняўся ў двух фільмах Мустафы Акада «Мухамад — пасланьнік Бога» (у ролі Хамза, дзядзькі прарока Мухамада) і «Леў Пустэльні» (у ролі Амара аль-Мухтара).