Эпсылён (літара)

Ε
Ε
Грэцкі альфабэт
Αα Альфа Ββ Бэта
Γγ Гама Δδ Дэльта
Εε Эпсылён Ζζ Дзэта
Ηη Эта Θθ Тэта
Ιι Ёта Κκ Капа
Λλ Лямбда Μμ Мю
Νν Ню Ξξ Ксі
Οο О мікрон Ππ Пі
Ρρ Ро Σσς Сыгма
Ττ Таў Υυ Іпсылён
Φφ Фі Χχ Хі
Ψψ Псі Ωω О мэга
Гісторыя
Ϝϝ Дыгама Ϛϛ Стыгма
Ͱͱ Гэта Ϻϻ Сан
Ϟϟ, Ϙϙ Копа Ϡϡ, Ͳͳ Сампі
Ϸϸ Шо

Ε, ε (назва: эпсылён, па-грэцку: Έψιλον) — 5-я літара грэцкага альфабэту. У сыстэме грэцкага альфабэтнага запісу лікаў мае лікавае значэньне 5. Паходзіць ад фінікійскае літары — hé. Ад літары «Эпсылён» паходзяць лацінская E і кірылічная Е.

У позьніх старабеларускіх і старарасейскіх пісьмовых крыніцах пачынае сустракацца перадача літары «Эпсылён» празь літару Э, напрыклад, грэцкае слова Ετυμολογία, як этѷмоло́гїа[1].