Эпітэ́ль — адзін з чатырох асноўных тыпаў жывёльнай тканкі, разам з злучальнай, цяглічнай і нэрвовай тканінкамі. Гэта тонкае бесьперапыннае ахоўны покрыва з кампактна ўпакаваных вузаў зь невялікім міжвузавым матрыксам. Эпітэляльныя тканіны высьцілаюць вонкавыя паверхні ворганаў і крывяносных судзінак ва ўсім целе, а таксама нутраныя паверхні паражнінаў многіх нутраных органаў. Прыкладам можа служыць эпідэрма, самы зьнешні пляст скуры.
Маюцца тры асноўныя формы эпітэляльнай вузы, як то пляскатая, слупкаватая і кубападобная. Яны могуць разьмяшчацца ў адной рэдзі вузаў у выглядзе простага эпітэлю або ў плястах з двух і больш вузаў глыбока ў выглядзе шматслаёвых або складаных. У некаторых тканінках пляст слупкаватых вузаў можа здавацца распластаваным праз разьмяшчэньня ядраў. Такая тканіна мае назоў псэўдастратыфікаванай. Усе залозы складаюцца з эпітэляльных вузаў. Функцыі эпітэляльных вузаў уключаюць дыфузію, фільтрацыю, сакрэцыю, выбарчае паглынаньне, прарастаньне і міжвузавае транспартаваньне. Складаны эпітэль валодае ахоўнымі функцыямі.
Эпітэляльныя плясты не ўтрымліваюць крывяносных судзінак, таму яны павінны атрымліваць харчаваньне шляхам дыфузіі рэчываў з падлеглае злучальнае тканіны праз базальную мэмбрану[1]. Вузавых злучэньняў асабліва шмат у эпітэляльных тканінках.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |