Эрнанэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 траўня 1985[1][2][3] (39 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2010 2006 2010—2014 2014—2015 2015—2017 2017—2019 2017 2019—2021 2021—2022 |
Сан-Паўлу → Санту-Андрэ (арэнда) Ляцыё Інтэрнацыянале Ювэнтус Хэбэй Чайна Форчун → Сан-Паўлу (арэнда) Сан-Паўлу Спорт |
117 (18) 23 (6) 118 (33) 42 (7) 24 (2) 19 (4) 19 (9) 46 (5) 17 (0) |
Зборныя | ||
2008—2014 | Бразылія | 27 (2) |
Андэрсан Эрнанэс дзі Карвальлю Віяна Ліма (па-партугальску: Anderson Hernanes de Carvalho Viana Lima; нарадзіўся 29 траўня 1985 году) — былы бразыльскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі. Эрнанэс мог згуляць на ўсялякай пазыцыі ў паўабароне. Ён вядомы сваёй тэхнікай, а таксама адзначаўся ахайным і спраўным валоданьнем мячом, з магчымасьцю дакладна перадаць мяч на сярэдныя і доўгія дыстанцыі[4].
У дарослым футболе Эрнанэс дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за «Сан-Паўлу», выхаванцам якога зьяўляецца. Разам з клюбам двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Пры гэтым у 2008 годзе гулец стаў найлепшым футбалістам краіны. У 2007 і 2008 гадох уваходзіў у сымбалічную зборную чэмпіянату.
6 жніўня 2010 году «Сан-Паўлу» пагадзіўся на пераход гульца ў «Ляцыё»[5]. Эрнанэс падпісаў кантракт на пяць гадоў, «Ляцыё» пры гэтым выклаў 11,1 млн эўра за гульца. У сваім дэбютным матчы паўабаронца забіў выконваючы штрафны ўдар у матчы супраць «Дэпартыва».
31 студзеня 2014 году Эрнанэс падпісаў 4,5-гадовы кантракт зь мілянскім «Інтэрам», які будзе доўжыцца да 30 чэрвеня 2018 году[6].
У сваім першым матчы за зборную Бразыліі атрымаў чырвоную картку ў матчы супраць зборнай Францыі.
«Сан-Паўлу»:
«Ляцыё»:
«Ювэнтус»:
Бразылія: