Эрэбар

Эрэбар

Адна з інтэрпрэтацыяў выгляду Эрэбару, гары, пад якой месьціцца каралеўства гномаў
Істотныя асобы Трайн І, Торын І, Торын ІІ

Э́рэбар, Само́тная гара́ (сінд. Erebor, анг. Lonely Mountain) — у легендарыюме Дж. Р. Р. Толкіна назва адначасова гары і разьмешчанага пад ёй каралеўства гномаў. Зьяўляецца адным з галоўных месцаў дзеяньня «Хобіта», былой сядзібай гномаў, галоўнай мэтай падарожжа герояў кнігі. Пра Самотную гару таксама ўспамінаюць героі з «Уладара пярсьцёнкаў», таму што існуючае там каралеўства адыгрывае важную ролю ў канфлікце паміж сіламі дабра і зла.

Эрэбар быў гарою значнай вышыні, якая знаходзілася на раўніне, што расьцягвалася на ўсход ад паўночнай часткі Ліхалесься, недалёка ад Доўгага возера. Зьяўлялася характарыстычным пунктам Раваньёну. Ад галоўнага масіву Эрэбару адыходзіла шэсьць доўгіх плячэй. З гары выцякала рака Цэльдуіна.

Пачаткі Каралеўства пад Гарой

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1999 годзе Трэцяй Эры туды прыбылі гномы з племені Дурына, якія мусілі ўцякаць з папярэдняй сядзібы, вядомага Казад-думу ў Імглістых гарах. Кіраваў імі кароль Трайн І, які заснаваў у Эрэбары Каралеўства пад Гарой. Падчас прац у шахтах быў знойдзены каштоўны камень, Архікаштоўнасьць, і багатыя паклады мінэралаў. Гномы пабудавалі ці, дакладней, выразалі велічныя залі, шыкоўныя памяшканьні і шматлікія тунэлі. Аднак у 2210 годзе Торын І, сын і наступнік Трайна, пакінуў Эрэбар і павёў сваіх падданых далей на поўнач, да Шэрых Гор.

Гномы вярнуліся да Самотнай Гары ў 2590 годзе пад кіраўніцтвам Трора, таму што ў Эрэд Мітрын на іх напалі цмокі. Зноўку залюднены Эрэбар пачаў квітнець, і племя Дурына багацела, утрымліваючы кантакты як з пабрацімамі з Жалезных Узгор’яў, так і мясцовымі людзьмі, жыхарамі Дэйла, які знаходзіўся недалёка ад Галоўнай брамы Эрэбару.

Гэта стан росквіту доўжыўся 2770 гадоў, калі цмок Смог, прыцягнуты навінамі пра багацьці гномаў, раптам напаў на Эрэбар. Жменька ўцекачоў з Трорам уцякла на поўдзень, а большая група — да Жалезных Пагоркаў. Неўзабаве Смог зьнішчыў Дэйл і на працягу многіх гадоў спустошваў навакольле Самотнай Гары, забіваючы жывёл і спальваючы расьліннасьць. На працягу наступных 171 гадоў ніхто не адважваўся трывожыць яго спакой.

Аднаўленьне Каралеўства

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Толькі экспэдыцыя Торына ІІ Дубатарча (2941 год), у якой узяў удзел хобіт Більба Торбінс, змагла забіць Смога. Пасьля гэтага і пераможнай бітвы з оркамі гномы аднавілі Каралеўства пад Гарой.

Вайна за Пярсьцёнак і Чацьвертая Эра

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас Вайны за Пярсьцёнак, калі Дэйл быў атакаваны істэрлінгамі, слугамі Саўрона, гномы дапамаглі саюзьнікам. Што праўда, у бітве за Дэйл перамаглі захопнікі, але дзякуючы моцы Самотнай Гары саюзьнікі вытрымалі аблогу і змаглі выцесьніць ворагаў. У Чацьвертай Эры Каралеўства пад Гарой заставалася ў саюзе і пад апекай моцнага Аб’яднанага Каралеўства Арнору і Гондару. За часамі Дурына VII гномы пакінулі Эрэбар і вярнуліся да Казад-думу.

  • John Ronald Reuel Tolkien: Hobbit, czyli tam i z powrotem. przeł. Maria Skibniewska. Warszawa: Wydawnictwo ISKRY, 1997. ISBN 83-207-1681-0.
  • Джон Рональд Руэл Толкін. Уладар Пярсьцёнкаў = The Lord of the Rings / Пераклад Дзьмітрыя Магілеўцава й Крысьціны Курчанковай. — Мн.: Т. I—III.