«Эстонская чыгунка» | |
Eesti Raudtee | |
Тып | акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 1992 |
Краіна | Эстонія |
Разьмяшчэньне | Талін |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | транспартаваньне чыгункай[d] |
Паслугі | чыгуначныя перавозкі |
«Эстонская чыгунка»[1] — нацыянальная чыгуначная кампанія Эстоніі. Заснавана ў 1992 годзе на базе эстонскай часткі Прыбалтыйскай чыгункі.
Працягласьць шляхоў складае 691 км (усё — каляіны 1520 мм). Кампанія таксама ажыцьцяўляе грузавыя перавозкі па чыгунках Эстоніі. Пасажырскія перавозкі (у тым ліку па электрыфікаваных лініях (агульная даўжыня — 192 км) у навакольлі Таліну ажыцьцяўляюцца кампаніяй Elron (был. Elektriraudtee). Кампаніі Edelaraudtee належаць былыя вузкакалейныя лініі Талін — Лілі — Пярну і Лілі — Вільяндзі. У кілямэтражы ліній EVR гэтыя пляцоўкі не ўлічаны.
Кампанія ажыцьцяўляе грузавыя перавозкі, унутраныя пасажырскія перавозкі (абслугоўваюцца дызель-цягнікамі) і міжнародныя перавозкі.
У 2010-я гады Беларуская чыгунка паставіла дыспэтчарскія цэнтралізацыі «Нёман» уласнай распрацоўкі на тры ўчасткі АТ «Эстонская чыгунка»: Талін—Тапа, Тапа—Тарту і Тарту—Валга—Піўза. У 2016 годзе ДЦ «Нёман» паставілі на ўчастак Тапа—Нарва даўжынёй 132 км[1].
У траўні 2018 году кампанія сумесна з чыгуначнымі кампаніямі Латвіі і Летувы падпісала пагадненьне аб сумесным стварэньні маршруту грузавых перавозак Amber Train з Шаштакаю праз Рыгу ў Талін[2]. У межах гэтай ініцыятывы быў пабудаваны новы мультымадальны грузавы тэрмінал, непасрэдна злучаны з портам Мууга, што палегчыла перавалку грузаў паміж морам і эстонскай чыгуначнай сеткай[3]. 13 верасьня 2022 годуа першы цягнік Amber адправіўся з Муугі да Каўнаскага тэрміналу. Тавары з тэрміналуа таксама дастаўляюцца ў Муугу на зваротным шляху, большая частка якіх едзе далей у Фінляндыю[4][5].