Эстэбан Камб’яса | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 жніўня 1980[1][2][3][…] (44 гады) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—2002 1998—2001 2001—2002 2002—2004 2004—2014 2014—2015 2015—2017 |
Рэал Мадрыд Кастыльля → Індэпэнд’ентэ (арэнда) → Рывэр Плэйт (арэнда) Рэал Мадрыд Інтэрнацыянале Лэстэр Сіці Алімпіякос Пірэй |
42 (4) 98 (14) 37 (12) 41 (0) 315 (41) 31 (5) 28 (2) |
Зборныя | ||
2003—2011 | Аргентына | 52 (5) |
Эстэбан Матыяс Камб’яса Дэлё (па-гішпанску: Esteban Matías Cambiasso Deleau; нарадзіўся 18 жніўня 1980 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — аргентынскі футбаліст і былы гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Перш за ўсё вядомы дзякуючы выступам за італьянскі клюб «Інтэрнацыянале», у якім правёў 10 гадоў.
Камб’яса ёсьць выхаванец школы «Архэнтынас Хуніёрс», хаця ўжо ў шаснаццаць гадоў, разам са сваім братам, пераехаў у Гішпанію, дзе пачаў выступаць за юнацкія каманды мадрыдзкага «Рэалу». Аднак зайграць у аснове «Рэалу» гэтак і ня здолеў, пасьля чаго ў 1998 годзе быў адпраўлены на радзіму ў арэнду ў «Індэпэнд’ентэ», адкуль у 2001 годзе перайшоў у «Рывэр Плэйт», адразу ж атрымаўшы з клюбам перамогу ў чэмпіянаце Аргентыны.
У 2002 годзе тагачасны трэнэр «Рэалу» Вісэнтэ дэль Боске вярнуў Камб’яса ў каманду, і Эстэбан з камандай тут жа выйграў Супэркубак Эўропы. У 2003 годзе гулец стаў чэмпіёнам Гішпаніі і ўладальнікам Міжкантынэнтальнага кубка. Аднак, з-за вялікай колькасьці высакаклясных паўабаронцаў Камб’яса па-ранейшаму вельмі рэдка трапляў у асноўны склад «Рэалу», і кіраўніцтва «каралеўскага клюбу» вырашыла не падаўжаць з ім кантракт, які мінаў 30 чэрвеня 2004 году.
У ліпені 2004 году Эстэбан, на правах вольнага агента, перайшоў у «Інтэр», падпісаўшы з клюбам чатырохгадовы кантракт[4]. У жніўні 2006 году Камб’яса падоўжыў кантракт з «Інтэрам» да лета 2010 году[5], а ў сакавіку 2009 году — да 30 чэрвеня 2014 году[6].
28 жніўня 2014 году як вольны агент падпісаў гадавы кантракт з ангельскім клюбам «Лэстэр Сіці», каб дапамагчы наваку Прэм’ер-лігі захаваць сваё месца ў турніры.
У нацыянальнай зборнай Аргентыны Эстэбан дэбютаваў 20 сьнежня 2000 году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі ў Лос-Анджэлесе. Камб’яса звачайна выконваў ролю асноўнага апорнага паўабаронцы, пра што кажа футболка зь пятым нумарам.
«Рывэр Плэйт»:
«Рэал»:
«Інтэрнацыянале»:
«Алтмпіякос»: