Эсэк’ель Гарай | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 кастрычніка 1986[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2006 2006—2008 2008—2011 2008—2009 2011—2014 2014—2016 2016—2020 |
Ньюэлз Олд Бойз Расінг Рэал Мадрыд → Расінг (арэнда) Бэнфіка Зэніт Валенсія |
12 (1) 60 (12) 25 (1) 24 (2) 78 (9) 50 (3) 92 (5) |
Зборныя | ||
2007—2015 | Аргентына | 32 (0) |
Эсэк’ель Марсэлё Гарай Гансалес (па-гішпанску: Ezequiel Marcelo Garay González; нарадзіўся 10 кастрычніка 1986 году, Расарыё, Аргентына) — былы аргентынскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Алімпійскі чэмпіён 2008 году.
Футболам Эсэк’ель пачаў занімацца ў клюбе з роднага гораду Расарыё «Ньюэлз Олд Бойз», за які дэбютаваў у 18 гадоў у хатнім матчы супраць клюбу «Хімнасія і Эсгрыма».
У сьнежні 2005 году Гарай далучыўся да клюбу Ля Лігі «Расінгу», згуляўшы за каманду 7 поўных матчаў. Клюб з Кантабрыі ў той сэзон ледзь пазьбег вылету, заняўшы 17 месца. Наступны сэзон Гарай згуляў вельмі шыкоўна, то бок у 31 гульні ён забіў 9 галоў, столькі з абаронцаў з буйных эўрапейскіх лігаў забіў у той год толькі абаронца «Інтэру» Марка Матэраццы (9). У гульнях супраць «Рэалу» Гарай адзначыўся тройчы: у хатняй перамозе 2:1[4] і пры гасьцявой паразе зь лікам 1:3. «Расінг» скончыў чэмпіянат на высокім для сябе 10 месцы.
18 траўня 2008 году «Рэал» выкупіў трансфэр аргентынца[5], аднак даў дазвол адгуляць гульцу ў клюбе яшчэ адзін сэзон у арэндзе. Сума ўгоды склала каля 10 млн эўра. Зь лета 2009 году Эсэк’ель стаў выступаць за «Рэал». У першым сэзоне ён правёў у чэмпіянаце 20 матчаў і дапамог камандзе стаць віцэ-чэмпіёнам Гішпаніі, аднак з прыходам улетку 2010 году на трэнэрскі масток «сьметанковых» Жузэ Маўрыньню, Гарай страціў месца ў асноўным складзе.
5 ліпеня 2011 году гулец перайшоў у партугальскую «Бэнфіку» за 5,5 млн эўра, падпісаўшы кантракт на чатыры гады[6]. Паводле дамовы ў адваротным кірунку адправіўся Фабію Куэнтран. У пачатку 2014 году рэгулярна хадзілі чуткі пра магчымы пераход Эсэк’еля ў склад піцерскага «Зэніту».
25 чэрвеня 2014 году расейскі клюб «Зэніт» падпісаў Гарая, выклаўшы за гульца 15 млн эўра, пры гэтым партугальскі клюб атрымаў толькі 6 млн эўра, то бок 40% ад сумы. Астатнюю частку сумы атрымаў мадрыдзкі «Рэал»[7].
Эсэк’ель выклікаўся ў склад моладзевай зборнай Аргентыны, ягонымі партнэрамі па той зборнай былі Сэрхіё Агуэра, Фэрнанда Гага, Ліянэль Мэсі й іншыя. Гарай дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аргентыны 22 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Нарвэгіі, дзе аргентынцы саступілі зь лікам 1:2.
«Ньюэлз Олд Бойз»:
«Рэал»:
«Бэнфіка»:
«Зэніт»:
«Валенсія»:
Аргентына: