Этылен | |
Хімічная структура | |
Назвы | |
---|---|
Іншыя назвы | этэн |
Агульныя | |
Хімічная формула | C2H4 |
Рацыянальная формула | H2C=CH2 |
Зьнешні выгляд | газ без колеру |
Фізычныя характарыстыкі | |
Малярная маса | 28,05 г/моль |
Пах | слабы |
Шчыльнасьць | 0,001178 г/см³ |
Энэргія іёнізацыі | 1,7E−18 джоўль[2] |
Тэрмічныя характарыстыкі | |
Тэмпэратура плаўленьня | −169,2 °C |
Тэмпэратура кіпеньня | −103,7 °C |
Тэмпэратура ўспышкі | 136,1 °C |
Тэмпэратура самаўспалымненьня | 475,6 °C |
Структура | |
Дыпольны момант | 0 coulomb metre[2] |
Клясыфікацыя | |
Рэгістрацыйны № CAS | 74-85-1 |
PubChem | 6325 |
№ Эўрапейскай супольнасьці | 200-815-3 |
SMILES | |
InChI | |
RTECS | KU5340000 |
ChEBI | 18153 |
ChemSpider | 6085 |
Этылен у Вікісховішчы | |
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа). |
Этыле́н, этэ́н — бескаляровы гаручы газ з саладкаватым пахам і смакам. Найпрасьцейшы прадстаўнік арганічных злучэньняў з клясы алькенаў, якія ўтрымліваюць падвоеныя вуглярод-вугляродныя сувязі. Варыянты формулы: H2C=C2H; CH2=CH2; C2H4.
Прыроднымі крыніцамі этылену зьяўляюцца прыродны газ і нафта.
Этылен — важнае прамысловае арганічнае рэчыва[4].
Міжнародны зьвяз тэарэтычнай і прыкладной хіміі (ІЮПАК) раіць выкарыстоўваць назву «этэн» для ненасычанага вуглевадароду, а назву «этылен» пакінуць адпаведнай функцыянальнай групе:
-CH2—CH2-.
Этылен — газ, без колеру й амаль без паху. У вадзе раствараецца кепска. Крыху лягчэйшы за паветра, пры зьмешваньні з якім можа выбухнуць. Пры высокіх канцэнтрацыях здольны выціснуць паветра й справакаваць удушша[5].
Этылен, як і іншыя алькены, мае высокую хімічную актыўнасьць. Разрыў адной з вуглярод-вугляродных сувязей (C=C) абумоўлівае ўдзел у рэакцыях далучэньня[6].
Пры рэакцыях палімэрызацыі адбываецца ўтварэньне поліэтылену[7].
H2C=CH2 + H2 → H3C-CH3
Рэакцыя адбываецца ў прысутнасьці плятыны ці нікелю пры тэмпэратуры 150оС. У выніку атрымліваецца этан — прадстаўнік клясы альканаў.
H2C=CH2 + Br2 → CH2Br-CH2Br
Рэакцыя адбываецца з рашчынай брому ў вадзе. Яна мае жоўты колер, які пасьля хімічнай рэакцыі зьнікае. Прадуктам зьяўляецца 2,3 — Дыбромбутан.
Рэакцыя выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі алькенаў
H2C=CH2 + H2O → CH3-CH2OH
Рэакцыя адбываецца ў прысутнасьці іёнаў вадароду H+. Прадуктам гідратацыі зьяўляецца этанол.
C2H4 + 3O2 → 2CO2+2H2O
C2H4 + 2O2 → 2CO+2H2O
C2H4 + O2 → 2C+2H2O
У 2022 годзе глябальныя вытворчасьць этылену складала 223,86 млн тон, а да 2027 году яна мусіць павялічыцца на 6%. Галоўнымі краінамі, на долю якіх прыходзіцца больш за 60% магутнасьцяў па вытворчасьці этылену, зьяўляюцца Кітай, ЗША, Саудаўская Арабія, Рэспубліка Карэя ды Іран[8].
Вытворчасьць этылену вядзе да высокіх выкідаў парніковых газаў[9].
Галоўным спосабам атрыманьня этылену ў нафтахімічнай прамысловасьці ёсьць паравы крэкінг, падчас якога вуглевадароды й пара награваюцца да тэмпэратуры 750—950оС. У выніку такога працэсу адбываецца расшчапленьне буйных малекул вуглевадародаў да больш простых. Этылен з атрыманай сумесі розных вуглевадародаў вылучаюць шляхам шматразовага сьцісканьня й перагонкі[10].
У лябараторыі этылен сынтэзуюць рэдка, найчасьцей яго адмыслова набываюць пад пэўныя патрэбы.
Аднак этылен можна атрымаць дэгідратацыяй этанолю серчанай кісьляй[11][12].
Біяхімія біясынтэзу этылену актыўна вывучалася ў другой палове ХХ ст. Праз простую будову малекулы этылену ягонымі папярэднікамі называліся прапаналь, лінолевая кісьля, бэта-алянін і мэтыянін. Пазьней сапраўдным папярэднікам этылену назвалі С3 і С4 мэтыянін. Падчас досьледаў было паказана, што мэтыянін эфэктыўна пераўтвараецца ў этылен у тканках пладоў яблыні. Потым вынікі пацьвердзіліся й на іншых расьлінах[13].
Этылен — важны расьлінны гармон. Ён рэгулюе шмат якія аспэкты жыцьцёвага цыклу расьлін: прарастаньне насеньня, утварэньне й разьвіцьцё карэньня, разьвіцьцё кветак, дасьпяваньне пладоў, старэньне й рэакцыю на стрэсы[14][15][13].
Этылен таксама ажыцьцяўляе хуткую камунікацыю між рознымі органамі расьліны й між расьлінамі ў папуляцыі.
Найбольш вядомай функцыяй этылену зьяўляецца разьвіцьцё трайнога адказу ў праросткаў вырашчаных у цемры пры апрацоўцы гэтым гармонам. Трайны адказ уключае тры рэакцыі: пакарачэньне й патаўшчэньне гіпакотылю (сьцябло паміж коранем і першымі лістамі), пакарачэньне кораню й узмацненьне апікальнага гапліку (частка гіпакотылю). Такі трайны адказ праросткаў на этылен вельмі важны на першых этапах разьвіцьця, бо спрыяе прабіваньню парасткаў на сьвятло[16].
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|