Этыльхляры́д, хлёрэта́н, хлё́рысты эты́ль, C2H5Cl — арганічнае злучэньне, хлёрвытворнае этану.
Бясколерны гаручы газ. Малекулярная маса 64,51 а. а. м. Тэмпэратура плаўленьня -138,7 °С, тэмпэратура кіпеньня 12,27 °С. Шчыльнасьць 0,9028 г/см³ (пры тэмпэратуры 15 °C). З вадой утварае азэатропную сумесь. Добра раствараецца ў арганічных растваральніках.
Этыльхлярыд атрымліваюць гідрахляраваньнем этылену, узаемадзеяньнем этылявага сьпірту з салянай кісьляй і хляраваньнем этану.
Этыльхлярыд выкарыстоўваецца ў вытворчасьці этыльцэлюлёзы і крэмнарганічных злучэньняў, у якасьці растваральніку тлушчаў, аліваў, прыродных смолаў. Таксама выкарыстоўваецца ў мэдыцыне ў якасьці сродку вонкавага наркозу пад назвай хлёрэтыль.
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |