Малашчацінкавыя чэрві | |
Bonellia viridis | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Разьдзел | Двухбакова-сіметрычныя |
Падразьдзел | Першаснаротыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Echiura | |
Эхіўры, Эхіўрыды (Echiura або Echiurida) — тып марскіх бесхрыбетных.
Каля 150 відаў. Пашыраны ў морах. Жывуць на дне, у грунце. Даўжыня 5 — 185 см. Цела цыліндрычнае, несегмэнтаванае. Доўгім (да 1 м) неўцяжным хабатком, укрытым расьнічкамі, падганяюць корм да рота. Разьдзельнаполыя. 3 яйца выходзіць лічынка — трахафора. У некаторых выяўленыя палавы дымарфізм.
Раней разглядаліся як класа кольчатых чарвей.