Эшфардзкі чорны мармур — адмена цёмнага вапняку, які здабываецца ў дэрбішырскай вёсцы Эшфард-ін-зэ-Ўотэ, Ангельшчына. Пасьля абрэзкі, апрацоўкі і паліроўкі ягоная бліскучая чорная паверхня прыгажэе. Па сутнасьці гэтае рэчыва — не звычайны сфармаваны сьпёкай мармур, а гладкая асадачная парода, злучэньне асадачных мінэралаў.
Для выкарыстаньня ў якасьці матэрыялу эшфардзкі мармур разразаецца на часткі і складаецца разам зь іншымі каштоўнымі камянямі з дапамогай тэхнікі, вядомай пад назвай pietra dura. У музэі Дэрбі захоўваецца дыяграма гары Эктан, вырабленай з эшфардзкага мармуру й іншых мінэралаў[1].
Эшфардзкі чорны мармур выкарыстоўваецца ў дэкаратыўных мэтах з дагістарычных эпохаў. Вядома, што вырабамі зь яго карысталася Бэс з Гардўіку[2].
Адной з ключавых фігураў у разьвіцьці мясцовай здабычы закладаў чорнага мармуру ўважаецца Гэнры Ўотсан, дзядзька дэрбішырскага геоляга Ўайта Ўотсана[3]. Ён валодаў вадзяным млыном у Эшфард-ін-зэ-Ўотэ.
Шмат якія мастацкія творы з выкарыстаньнем чорнага мармуру з Эшфарду захоўваюцца ў мясцовых зборах, у тым ліку ў музэі Дэрбі, музэі Бакстану[4] і Чатсўарт-гаўзе.