Эўдокс Кнідзкі | |
ст.-грэцк. Εὔδοξος ὁ Κνίδιος | |
Род дзейнасьці | матэматыка, астраномія |
---|---|
Дата нараджэньня | 408 да н. э. |
Месца нараджэньня | Кнід, сучасная Турэччына |
Дата сьмерці | 355 да н. э. |
Месца сьмерці | Кнід, сучасная Турэччына |
Занятак | матэматык, пісьменьнік, філёзаф, географ |
Навуковая сфэра | матэматыка і астраномія |
Эўдокс Кні́дзкі (па-старажытнагрэцку: Εὔδοξος ὁ Κνίδιος) — старажытнагрэцкі астраном і матэматык, сваю мянушку атрымаў ад старажытнагрэцкае калёніі Кнід, дзе ён жыў і памёр. Таксама вядомы як лекар, філёзаф, музыка, аратар і законазнаўца.
Аб жыцьці Эўдокса вядома мала. Нарадзіўся ў старажытнагрэйкай калёніі Кнід, што ў сучаснай Турэччыне. Вучыўся мэдыцыне й матэматыцы, затым далучыўся да школы Плятона ў Атэнах. Вывучаў астраномію ў Геліёпалісе (сучасны Эгіпет).
Заснаваў сваю матэматычна-астранамічную школу ў мястэчку Кізыкас, чытаў там лекцыі аб філязофіі, мэтэаралёґіі й астраноміі. Паводле старажытнагрэцкага позьнеантычнага гісторыка Дыяґена Лаэрцкага(be), меў чатырох дзяцей (тры дачкі і адзін сын).
Памёр у 355 да н. э., маючы вялікую пашану сярод суайчыньнікаў. У гонар навукоўцы названы кратэры на Марсе й Месяцы.
Пабудаваў абсэрваторыю ў Кізікасе. У гэтай абсэрваторыі праводзіліся сыстэматычныя назіраньні за зорным небам, школай ягоных вучняў быў выпушчаны першы ў Грэцыі яго каталёґ.
Эўдокс дабіўся велізарных вынікаў у матэматычнай працы. Эўдоксам былі створаны агульная тэорыя зносінаў і мэтад вычэрпваньня.