Эўрапейская Эканамічная Камісія ААН (коратка ЭЭК) — установа, якая дзее пры Эканамічнай і сацыяльнай радзе ААН. Была заснаваная ў 1947 годзе. Сядзіба ЭЭК знаходзіцца ў месьце Жэнэва (Швайцарыя).
У лютым 1958 году Юры Туронак браў удзел у міжнародным сойме, дзе была першая сустрэча прадстаўнікоў дасьледніцкіх арганізацыяў з Венгрыі, НДР, Польшчы, СССР, Чэхаславакіі і Югаславіі[1]. Цягам тыдня абмяркоўваліся пытаньні ўзаемнай супрацы. Некалькі гадоў пытаньне міжнароднай супрацы ў галіне досьледаў хімічнага рынку разглядалася на ўрадавым узроўні ўсходне- і заходнеэўрапейскіх дзяржаваў, пад наглядам ЭЭК — рэгіянальнае структуры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Жэнэве. Большасьць сяброўскіх краінаў тады ўхваліла прапанову ЭЭК стварэньня ў яе рамках Групы Экспэртаў для дасьледаваньня становішча на міжнародным рынку хімічных вырабаў. У кастрычніку 1964 году на даручэньне кіраўніцтва Палаты Юры Туронак узяў удзел у першым сойме ЭЭК у Жэнэве. Прытомныя паслы выказаліся аднадушна за стварэньне прапанаванай Групы Экспэртаў, якая павінна была рыхтаваць выданьне пяцігадовых аглядаў пад загалоўкам «Тэндэнцыі і прагнозы рынку хімічных прадуктаў». Тады былі апрацаваны спэцыяльныя анкеты, якія рассылаліся ў краіны-сяброўкі ЭЭК і запаўняліся іх статыстычнымі службамі. З гэтага часу, згодна з пагадненьнем паміж міністрам хімічнае прамысловасьці і старшынём Палаты замежнага гандлю Польшчы Антонам Адамовічам, Юры Туронак штогод выязджаў у Жэнэву на паседжаньні Групы Экспэртаў, браў удзел у плянаваньні зьместу і падрыхтоўцы пяцігадовых аглядаў, апрацоўваў як адзін зь іх разьдзелаў аналіз руху цэн асноўных хімічных вырабаў у замежных абаротах эўрапейскіх краін. За 22 гады сваёй дзейнасьці (1964—1986) Група Экспэртаў 24 разы адбывала свае паседжаньні, на якіх восем разоў Юры Туронак выбіраўся яе старшынём або падстаршынём. За гэты час Група падрыхтавала тры пяцігадовыя агляды «Тэндэнцыі і прагнозы рынку хімічных прадуктаў», якія рассылаліся ў сяброўскія краіны ЭЭК.
Значную актыўнасьць у рабоце Групы Экспэртаў выказваў пасол Савецкага Саюза Аляксей Дзедаў, аднак яна ня цалкам яго задавальняла. Выконваючы інструкцыі сваіх улад, ён хацеў стварыць у рамках ЭЭК урад — Камітэт хімічнае прамысловасьці, мэтай якога меліся быць досьледы тэхнічнага прагрэсу ў гэтай галіне, у чым была зацікаўлена кіраўніцтва хімічнае прамысловасьці СССР. Нягледзячы на падтрымку савецкіх службоўцаў, якія выконвалі розныя кіраўнічыя пасады ў ЭЭК, ажыцьцяўленьне задумаў Аляксея Дзедава сустракала адміністрацыйныя і фінансавыя цяжкасьці, у зьвязку з чым разьвязаньне яго прапановаў цягнулася некалькі гадоў. Восеньню 1971 году быў створаны Камітэт хімічнае прамысловасьці, пад эгідай якога арганізоўваліся сэмінары, сымпозыюмы і паездкі спэцыялістаў у некаторыя эўрапейскія краіны з мэтай азнаямленьня з работаю іх хімічных заводаў. Камітэту хімічнае прамысловасьці ЭЭК падпарадкоўвалася Група Экспэртаў, якая атрымала стан Рабочай групы камітэту. У яго рабоце бралі ўдзел спэцыялісты-хімікі, між іншым, з Польшчы прыязджалі службоўцы міністэрства і супрацоўнікі навуковых інстытутаў.
Апошні сойм Камітэта і Рабочай Групы адбылася ў кастрычніку 1986 году, па чым іх дзейнасьць спынілася. Пра прычыны спыненьня не паведамлялі — проста перасталі прыходзіць паведамленьні аб чарговых паседжаньнях. Магчыма, у нейкай меры на гэта паўплывалі вынікі дзейнасьці Камітэту і Рабочай групы. Па-першае, не збыліся спадзяваньні Рабочай Групы на публікацыю дасюль засакрэчаных звестак, па-другое, іх пяцігадовыя агляды апрацоўваліся доўга, выдаваліся позна, у выніку чаго іх апэратыўнае значэньне было невялікае, што не магло апраўдаць значных коштаў іх падрыхтоўкі і рассылкі[2].