ЮАС — былы беларускі футбольны клюб з Жыткавічаў. Найлепшае дасягненьне — 10 месца ў першай лізе чэмпіянату Беларусі ў 2018 годзе.
У 2014 годзе выступала пад назвай «ЮА-Строй», у 2015 годзе — ЮАС-ДЮСШ. У 2017 годзе ЮАС выйграў першынство ў другой лізе і артымаў права на ўдзел у першай лізе ў сэзоне 2018 году. Перад сэзонам 2019 году ЮАС не атрымаў ліцэнзію на ўдзел у першай лізе і вярнуўся ў другую лігу[1]. Пасьля 13 туру каманда зьнялася зь першынства ў другой лізе празь фінансавыя цяжкасьці[2].