Юзэф Мацкевіч | |
Józef Mackiewicz | |
Юзэф Мацкевіч ў Вільні, да 1939 году | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 красавіка 1902 Пецярбург |
Памёр | 31 студзеня 1985 (82 гады) Мюнхэн |
Пахаваны | |
Сужэнец | Барбара Тапорская[d] |
Дзеці | Idalia Żyłowska[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст, пісьменьнік-дакумэнталіст, пісьменьнік, празаік, публіцыст |
Жанр | эсэ, публіцыстыка, мастацкая літаратура |
Мова | польская |
Значныя творы | Катынскае злачынства ў сьвятле дакумэнтаў (1948) Катынь. Злачынства без суду і кары (1949) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Юзэф Мацкевіч гербу Божаволя (па-польску: Józef Mackiewicz; 1 красавіка 1902, Пецярбург — 31 студзеня 1985, Мюнхэн) — польскі пісьменьнік, публіцыст, журналіст.
У 1919—1920 годзе змагаўся з Саветамі з зброях у руках баронячы незалежнасьць Польшчы, пасьля змагаўся з камунізмам як пісьменьнік і публіцыст.
У 1943 годзе са згоды АК прыняў запрашэньне немцаў у складзе міжнароднай дэлегацыі наведаць Катынь, каб ўласнымі вачыма пабачыць парэшткі забітых польскіх афіцэраў. Калі вярнуўся склаў кіраўніцтву падпольля падрабязныя сьведчаньні. Ён ня меў сумненьня, што забойства польскіх афіцэраў зьдзейсьнілі Саветы.
Па сканчэньні вайны вымушаны быў эміграваць на захад. Аўтар выказваньня: «Мы фальсіфікуем рэчаіснасьць ставячы знак роўнасьці паміж немецкай і савецкай акупацыямі. Нямецкая акупацыя робіць з нас герояў, а савецкая робіць з нас гаўно.»
Зьяўляўся прыхільнікам Вялікага княства літоўскага, і як мага намагаўся прапагандаваць яе на Крэсах, шмат калі не падтрымліваючы паланізацыю. У 1938 г. перайшоў з каталіцкага веравызнаньня на праваслаўе[1].
У адной з анкетаў напісаў:
Прафэсія — пісьменьнік. Нацыянальнасьць — антыкамуніст. Погляды — контрарэвалюцыянэр. Месца нараджэньня — Усходняя Эўропа | ||
Юзэф Мацкевіч доўгі час жыў у Вільні. Ён лічыў за памылку, што Вялікае Княства Літоўскае не было адноўленае на фэдэрацыйных асновах з Польшчай і Ўкраінай.
Мацкевіч напісаў дэдукцыю на асобніку «Droga Pani» (сумесны твор Юзэфа й ягонай жонкі Барбары) Кастуся Акулы:[2]
Кастусю Акулу, ліцьвіну беларускае нацыянальнасьці ад ліцьвінаў польскай нацыянальнасьці.Арыгінальны тэкст (пол.)Kostusiu Akule — Litwinowi narodowości białoruskiej od Litwinów narodowości polskiej.