Юзэф Пешка (19 лютага 1767 — 4 верасьня 1831, Кракаў) — польскі і беларускі[1] маляр, прадстаўнік акадэмічнага клясыцызму — асноўнага кірунку ў мастацтве Рэчы Паспалітай у канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзі
Навучаўся ў Д. Эстрэйхера ў Кракаве, з 1786 року ў Ф. Смуглевіча ў Варшаве. У 1793—1812 роках жыў у Горадні і Менску. Часта наведваў Магілёў, Нясьвіж. Ліду, Сьмілавічы, Дукору, Вільню. У 1812 року вярнуўся ў Кракаў, з 1815 року — прафэсар малярства і малюнку ў Школе прыгожых мастацтваў.
Пісаў алегарычныя і гістарычныя кампазыцыі, партрэты, пэйзажы. Малюнкі выконваў акварэльлю, апрача гарадзенскіх, зробленых тушшу, на аркушах паперы 45×70 см.
Ягоныя пэйзажы, а таксама сэрыя мескіх краявідаў зьяўляюцца асабліва каштоўнымі ў вывучэньні архітэктуры Менску[2].