Юлія Шыґманд | |
вуг. Sigmond Júlia | |
Дата нараджэньня | 29 ліпеня 1929 |
---|---|
Месца нараджэньня | Турда, Клуж, Румынія |
Дата сьмерці | 1 (23) сакавіка 2020 |
Месца сьмерці | П’ячэнца, Эмілія-Раманьня, Італія |
Прычына сьмерці | COVID-19 |
Грамадзянства | Румынія Вугоршчына |
Прафэсія | эспэрантыстка, акторка |
Навуковая сфэра | эспэранта[1], творчае і прафэсійнае пісьмо[d][1], проза[1], лялькавы тэатар[d][1] і рэдагаваньне[d][1] |
Муж | Сэн Радзін |
Узнагароды |
Юлія Шыґманд (па-вугорску: Sigmond Júlia, 29 ліпеня 1929, Турда, Румынія — 23 сакавіка 2020, П’ячэнца, Італія) — румынская акторка вугорскага паходжаньня, што працавала ў лялечным тэатры, эспэрантыстка. Сястра вугорскага пісьменьніка і паэта Іштвана Шыґманда і жонка эспэрантыста Сэна Радзіна.
Скончыла ў 1949 годзе жаночую ґімназію ў Клуж-Напокі (былую рэфармісцкую ґімназію, цяпер ліцэй Апачай). У 1950 годзе пачала рэдактарскую дзейнасьць, з 1959 па 1984 рокі працавала ў тэатры Клуж-Напокі лялечніцаю й мімам. З 1956 року займалася вывучэньнем эспэранта, неаднаразова ўдзельнічала ў міжнародных зьездах і сустрэчах эспэрантыстаў. Была галоўным рэдактарам часопіса на эспэранта «Bazaro» і ґазэты «Monate». Апублікавала некалькі твораў на эспэранта, у 2000 годзе атрымала прэмію ў галіне фантастыкі за апавяданьне «Mi ne estas Mona Lisa». У 2005 годзе на 85-м Сусьветным канґрэсе эспэранта ў Тэль-Авіве стала арґанізатарам конкурсу выяўленчага мастацтва.
Загінула 23 сакавіка 2020 праз Каранавірусную інфэкцыю.