Юнатан Пудас | ||
---|---|---|
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Кідок/Ловы | правы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 26 красавіка 1993[1] (31 год) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Шэлефтэо АІК | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2009 — цяпер |
Ю́натан Пу́дас (па-швэдзку: Jonathan Pudas; нар. 26 красавіка 1993 году) — швэдзкі хакеіст, абаронца клюбу «Шэлефтэо АІК». Бацькі гульца паходзяць зь Фінляндыі, але сам Пудас не размаўляе па-фінску[2].
Дэбютаваў у прафэсійным хакеі ў 2012 годзе ў клюбе «Карльскруна» з другога швэдзкага дывізіёну. У 2015 годзе далучыўся да клюбу «Брунэс» з элітнай Швэдзкай хакейнай лігі. У сэзоне 2016—2017 гадоў хакеіст з клюбам здабыў срэбныя мэдалі, пасьля чаго быў запрошаны ў «Шэлефтэо АІК». У 2020 годзе пасьля ўдалага сэзону Пудас сышоў з клюбу, склаўшы як вольны агент двухгадовы кантракт зь фінскім «Ёкерытам» з Кантынэнтальнай хакейнай лігі[3]. Тым ня менш, у новым клюбе правёў толькі год, павярнуўшыся ў «Шэлефтэо АІК»[4].