Юры Валавік | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 чэрвеня 1993[1] (31 год) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 72 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Астравец | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2015 | Дынама Менск | 2 (0) |
2012—2014 | → Бяроза-2010 | 64 (3) |
2015 | → Гарадзея | 24 (1) |
2016—2020 | Гарадзея | 98 (0) |
2021—2022 | Белшына | 26 (1) |
2023 | Макслайн | 12 (1) |
2023 | Маладэчна-2018 | 9 (0) |
2024— | Астравец | 31 (2) |
Зборныя | ||
2012—2013 | Беларусь (да 21) | 11 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ю́ры Валаві́к (нар. 19 чэрвеня 1993 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Астравец».
Выхаванец СДЮШАР гораду Лагойска. Яшчэ ў маладосьці трапіў у сыстэму менскага «Дынама». У 2010—2011 гадах выступаў за клюбны дубль. 19 верасьня 2010 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:3). З 2012 году доўгі час выступаў за клюб «Бяроза-2010», дзе быў адным з асноўных гульцоў. Улетку 2014 году вярнуўся ў «Дынама», дзе зноў выступаў за дубль. У лютым 2015 году на правах арэнды далучыўся да «Гарадзеі»[3], у складзе якой замацаваўся ў першай адзінаццатцы і дапамог паводле вынікаў сэзону 2015 году прасунуцца ў Найвышэйшую лігу.
У студзені 2016 году па заканчэньні кантракту адышоў з «Дынама» і ў якасьці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[4]. У сэзоне 2016 году звычайна зьяўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2017 году на год падоўжыў кантракт з клюбам[5]. У першай палове сэзона 2017 году гуляў у пачатковым складзе гарадзейцаў, але пазьней зноў страціў месца ў першай адзінаццатцы. Сытуацыя паўтарылася і ў сэзоне 2018 году. У лістападзе 2018 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сэзон 2019 году[6]. У гэтым сэзоне гуляў пераважна ў стартавым складзе, але ўжо на пачатку 2020 году звычайна выходзіў на зьмену. Пасьля вярнуўся ў першую адзінаццатку.
У лютым 2021 году трэнаваўся зь «Белшынай», зь якой у сакавіку склаў працоўную ўгоду[7]. Прапусьціў пачатак сэзону 2021 году, але пазьней замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з бабруйскім клюбам[8]. Амаль увесь сэзон 2022 году прапусьціў праз траўмы, і толькі ў канцы году зноў выйшаў на газон. У лютым 2023 году пакінуў бабруйскі клюб[9]. У сакавіку 2023 году ўмацаваў склад віцебскага «Макслайну»[10]. У ліпені 2023 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[11]. У сакавіку 2024 году стаў гульцом «Астраўца»[12].
Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыйных турнірах чэмпіянату Эўропы. У 2012—2013 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гарадзея | 2015 | Першая ліга | 24 | 1 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 18 | 0 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 20 | 0 |