Юры Кнор | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 траўня 2000[1] (24 гады) | |
Рост | 190 см | |
Пазыцыя | гульнёвы | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Райн-Нэкар Лёвэн | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2017—2018 | Остзээ[d] | |
2018—2019 | Барсэлёна | |
2019—2021 | Міндэн[d] | |
2021— | Райн-Нэкар Лёвэн | |
Зборныя | ||
2020— | Нямеччына |
Юры Кнор (па-нямецку: Juri Knorr) — нямецкі гандбаліст клюбу «Райн-Нэкар Лёвэн» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Не зважаючы, што Кнор нарадзіўся ў Фленсбургу, гандболам ён займаўся ў дзяніцтве ў іншых гарадах Нямеччыны. Дэбютаваў ва дарослым гандболе ў клюбе «Остзээ», якім на той час кіраваў ягоны бацька Томас Кнор. У 2018 годзе далучыўся да гішпанскай «Барсэлёны», але за ўвесь час правёў за сіне-гранатавых толькі шэсьць гульняў, выступаючы ў дублёвым складзе[2][3]. У 2019 годзе вярнуўся ў Нямеччыну, склаўшы кантракт з клюбам «Міндэн» з Бундэсьлігі[3]. У 2021 годзе далучыўся да складу «Райн-Нэкар Лёвэну».