Юсуф Языджы | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 студзеня 1997[1] (27 гадоў) | |
Рост | 183 см[2] | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Алімпіякос Пірэй | |
Нумар | 97 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2019 2019—2024 2022 2022—2023 2024— |
Трабзанспор Ліль → ЦСКА Масква (арэнда) → Трабзанспор (арэнда) Алімпіякос Пірэй |
87 (20) 96 (15) 10 (8) 13 (3) 0 (0) |
Зборныя | ||
2017— | Турэччына | 42 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Юсуф Языджы (па-турэцку: Yusuf Yazıcı; нар. 29 студзеня 1997 году) — турэцкі футбаліст, атакуючы паўабаронца грэцкага клюбу «Алімпіякос» і нацыянальнай зборнай Турэччыны.
Гулец пачаў займацца футболам у родным горадзе ў акадэміі клюбу «Трабзанспор». Свой першы прафэсійны кантракт склаў 21 сьнежня 2015 году. Запачаткаваў кар’еру на наступны дзень у матчы Кубка Турэччыны супраць «Газыянтэпспору». У матчы Супэрлігі дэбют прыпаў на 2 лютага 2016 году, калі паўабаронца зьявіўся ў другім тайме матчу супраць «Акхісар Бэледыеспору». 8 траўня паўдзельнічаў у разгроме «Рызэспору» (6:0), двойчы ўлучыўшы мяч у браму суперніка ды зарабіўшы дзьве галявыя перадачы. У наступным сэзоне па выключэньню з каманды асноўнага паўабаронцы Мэхмэта Экіджы, Языджы пачаў атрымліваць больш гульнявога час, а ў сакавіку 2017 году склаў новы пяцігадовы кантракт з клюбам[3][4]. У наступныя сэзоне паўабаронца быў адным з ключавых футбалістаў дружыны, чым зацікавіў скаўтаў ангельскага «Манчэстэр Юнайтэд» і нідэрляндзкага ПСВ, аднак турак працягнуў супраць з родным клюбам.
Улетку 2019 году Языджы ўсё ж такі зьмяніў каманду, далучыўшыся да францускага «Ліля»[5]. Гулец узгадніўся на пяцігадовы кантракт[24], які каштаваў французам 17,5 мільёнаў эўра з магчымым павышэньнем сумы яшчэ на адзін мільён[6]. Ужо ў першы гульнявы дзень сэзону 2019—2020 гадоў Языджы дэбютаваў у матчы Лігі 1, зьявіўшыся на пляцоўцы ў хатнім матчы супраць «Нанту» (2:1). 22 кастрычніка 2020 году турак адзначыўся хет-трыкам у браму чэскай «Спарты» ў матчы Лігі Эўропы. 5 лістапада таго ж году ён паўтарыў дасягненьне, засмуціўшы «Мілян» у тым жа эўракубку. 19 студзеня 2022 году гулец быў запазычаны расейскім ЦСКА да сканчэньня сэзону 2022—2023 гадоў з мажлівасьцю выкупу[7]. Паўабаронца добра ўладкаваўся ў клюбе, адразу пачазўшы здабываць галы. Гэтак, турак пакрыўдзіў «Спартак», «Ніжні Ноўгарад», «Лякаматыў», «Рубін». У браму апошняга з памянёных клюбаў гулец удала пацэліў тройчы. Да заканчэньня першынства гулец давёў колькасьць галоў у Прэм’ер-лізе да васьмі. 23 чэрвеня 2022 году стала вядома, што ЦСКА ня здолеў узгодніць умовы пераходу гульца на сталай аснове, у выніку чаго турэцкі спартовец вярнуўся ў «Ліль»[8].
28 верасьня 2024 году Языджы падпісаў трохгадовы кантракт з грэцкім грандам і дзейным пераможцам Лігі канфэрэнцыяў «Алімпіякосам»[9].
Футбаліст дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Турэччыны 11 чэрвеня 2017 году ў адборачным матчы да чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Косава. Гулец узяў удзел у здабыцьці чацьвертага гола каманды[10].
«Ліль»: