Я чырванею

Я чырванею
па-ангельску: Turning Red
Жанр прыгодніцкі фільм, кінакамэдыя, мультфільм[d], фэнтэзійны фільм[d] і сямейны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Нікалас Сьміт[d] і Стыў Блум[d]
Вытворчасьць Walt Disney Pictures[d] і Pixar[d]
Распаўсюд Fórum Hungary[d][3], Walt Disney Studios Motion Pictures[d] і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 11 сакавіка 2022[1][2][4] і 10 сакавіка 2022[3]
Працягласьць 100 хвіліна[5]
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 175 000 000 $
Прыбытак 17 100 000 $[6][7]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Я чырванею» (па-ангельску: Turning Red) — амэрыканскі мультыплікацыйны камэдыйный фільм 2022 году, падрыхтаваны студыяй Pixar. За распаўсюд была адказная кампанія Walt Disney Studios. Рэжысэркай фільму была Домі Шы. Сцэнар падрыхтавалі Шы і Джулія Чо. Фільм распавядае пра 13-гадовую дзяўчынку на імя Мэйлін «Мэй» Лі, якая жыве зь сям’ёй у канадзкім Таронта. Фільм даступны на стрымінгавай плятформе Дыснэй-плюс.

Прапусьціць
Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

13-гадовая вучаніца Мэйлін «Мэй» Лі, якая жыве са сваімі бацькамі Мін і Джынь у канадзкім Таронта, дапамагае дбаць пра сямейны храм, прысьвечаны продку Сунь І і ейным стасункам з чырвонымі пандамі. Дзяўчынка прагна вучыцца і прыкладае ўсе высілкі дзеля таго, каб маці ёй ганарылася. Мэй хавае аб маці свае сапраўдныя зацікаўленасьці, як то тое, што яна разам зь сяброўкамі Мірыям, Прыяй і Эбі ёсьць заўзатаркамі хлопчыкавага поп-гурта 4-Таўн. Аднойчы ноччу Мін выяўляе, што ейная дачка закаханая ў маладога прадаўца ў краме Дэвана непадалёк ад школы, бо бачыць Мэевы малюнкі з каханкам. Мін шалее з гэтага, бо не жадае, каб дачка адцягвала сваю ўвагу ад навучаньня. Разам яны едуць да крамы, дзе Мін паказвае Дэвану малюнкі і загадвае яму трымацца далей ад Мэй, сьведкамі чаго становяцца аднаклясьнікі дзяўчынкі, якія пачынаюць зьдзеквацца зь яе. Мэй расчараваная засынае і бачыць кашмар, зьвязаны з чырвонымі пандамі. Раніцою дзяўчынка прачынаецца і бачыць, што яна ператварылася ў вялікую чырвоную панду.

Мэй хаваецца ад бацькоў і выяўляе, што пераўтвараецца ў зьвера толькі пры моцных эмоцыях. Калі яна вяртаецца да чалавечай формы, валасы застаюцца чырвонымі. Мэй ідзе ў школу, але бачыць, як маці сочыць за ёй. Праз сорам дзяўчынка зноў ператвараецца ў панду і бяжыць дадому ў сьлязох. Толькі тады маці выяўляе, што дачка ператвараецца ў панду і разам з татам выкрываюць дачцэ сямейны сакрэт аб здольнасьці жанчын роду ператварацца ў чырвоную панду. З прычыны, што гэтая здольнасьць ёсьць небясьпечнай, мусіць быць зладжаны рытуал, каб схаваць зьвера ў талісман на ноч месяцовага зацьменьня, якое адбудзецца празь месяц. Да таго часу, Мэй павінна катналяваць свае эмоцыі і трымаць зьвера ў сябе, каб ён не задужыў. Мэевы сяброўкі выяўляюць звышздольнасьць дзяўчынкі, але не цураюцца яе, а толькі падтрымліваюць.

Мін дазваляе Мэй аднавіць звычайнае жыцьцё, але забараняе ёй наведваць плянаваны канцэрт поп-гурта 4-Таўн. Замест гэтага дзяўчынкі таемна зьбіраюць грошы на канцэрт, карыстаючыць здольнасьцю Мэй ператварацца ў чырвоную панду. Каб зарабіць апошнія грошы на квіткі, Мэй пагаджаецца прыйсьці ў скуры панды на імпрэзу да дня нараджэньня Тайлера, хлопчыка, які раней кпіў з Мэй. На вечарыне Мэй страшэнна злуецца, што канцэрт, на які яны зьбіраюць грошы, мусіць адбыцца ў той жа дзень, калі будзе праведзены рытуал. Разьяшаная, яна ў скуры чырвонай панды нападае на Тайлера, чым палохае астатнім дзяцей. У той жа час Мін выяўляе падман дачкі і прыязджае да Тайлера, каб забраць Мэй. Яна вінаваціць Мэевых сябровак у тым, што яны маніпулявалі ёй і прышчапілі любоў да пустога поп-гурту. Мэй сорамна за свае дзеяньні і баючыся супрацьстаяць маці, Мэй па-сутнасьці згаджаецца з маці, не абараняючы сябровак.

Да расчараваньня Мін на рытуал прыязджаюць бабуля Мэй і ейныя цёткі. Калі Мэй рыхтуецца да рытуалу, Джынь знаходзіць забаўляльнае відэа, якое дачка зьняла разам зь сяброўкамі і кажа, што ня трэба саромецца чырвонай панды ў сябе, а прыняць яе як адзін з бакой сваёй асобы. Падчас рытуалу Мэй захоўвае ў сябе панду і, ператвараючыся, зьбягае на канцэрт да сябровак, разьбіўшы талісман сваёй маці, чым пераўтварыла яе ў агромістую чырвоную панду. У лютасьці Мін у скуры панды перасьледуе дачку і разбурае арэну, дзе ладзіцца канцэрт. Мэй і Мін спрачаюцца пра межы незалежнасьці адна адной і ў бойцы Мэй выпадкова зьбівае маці да стану беспрытомнасьці. Мэй спрабуе адцягнуць маці ў акружыну, падрыхтаваную да правядзеньня рытуалу выгнаньня панды, але ёй не стае сілы, каб зрабіць гэта. На дапамогу да ёй прыходзяць бабуля і цёткі, які зьнішчаюць свае талісманы і пераўтвараюцца ў чырвоных пандаў. Разам яны выцягваюць Мін у цэнтар акурыжыны. Усе жанчыны трапляюць у астрал. Мэй знаходзіць паразуменьне з маці і дапамагае ёй разьвязаць уласную праблему з сваёй маці, бабуляй Мэй. Жанчыны праходзяць працэс ачышчаньня ад постаці пандаў, але Мэй вырашае захаваць за свабой здольнасьць пераўтварацца ў зьвера.

Пазьней Мін і Мэй у добрых адносінах зьбіраюць грошы на аднаўленьне арэны і прасоўваньне свайго сямейнага храму з дапамогай Мэевай здольнасьці. У гэты ж час дзяўчынка палагодзілася зь сяброўкамі і бавіць зь імі свой вольны час.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 95% зь сярэднім рэйтынгам 8 з 10 магчымых пунктаў, базуючыся на 272 рэцэнзіях крытыкаў. На думку крытыкаў рэсурсу сардэчны, жартаўлівы і прыгожа анімаваны мультфільм пашырае доўгі сьпіс выдатных твораў кампаніі Pixar[8]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 83 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 52 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра спрыяльныя водгукі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]