Ябланец | |
![]() | |
Поўная назва | Fotbalový Klub Jablonec, a.s. |
---|---|
Заснаваны | 1945 |
Горад | Ябланец, Чэхія |
Стадыён |
Стршэльніцы Умяшчальнасьць: 6108 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023—2024 | 11 месца |
![]() fkjablonec.cz (чэс.) |
«Ябланец» (па-чэску: Jablonec) — чэскі футбольны клюб з гораду Ябланцу. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Чэхіі (1998, 2013). Хатнія матчы ладзіць на стадыёне Стршэльніцы.
Не зважаючы на тое, што «Ябланец» быў створаны адразу па Другой сусьветнай вайне, але свой першы сэзон у найвышэйшай лізе Чэхаславаччыны клюб правёў толькі ў сэзоне 1974—1975 гадоў. Тым ня менш, дружына здолела пратрымацца ў элітным дывізіёне толькі два гады, пакінуўшы Першую лігу ў 1976 годзе. Ужо пасьля падзелу краіны на Чэхію і Славаччыну, «Ябланец» перамог у першынстве Другой лігі Чэхіі сэзону 1993—1994 гадоў, чым забясьпечыў прасоўваньне ў Першую лігу[2]. Ужо ў 1996 і 1997 гадах гульцы здабылі бронзавыя мэдалі айчыннага першынства.
У 1997 годзе «Ябланец» дэбютаваў у Кубку УЭФА, дзе ў першым кваліфікацыйным раўндзе двойчы з буйным лікам перагулялі азэрбайджанскі «Карабах», але ў двубоі саступілі швэдзкаму «Эрэбру», пры гэтым два разы згуляўшы зь імі ўнічыю. У тым жа сэзоне клюб стаў пераможцам Кубка Чэхіі, забясьпечыўшы сабе яшчэ адзін сэзон эўрапейскага футболу, але гэтым разам у Кубку ўладальнікаў кубкаў, дзе саступілі кіпрскаму «Апалёну». У 2007 годзе «Ябланец» прасунуўся да фіналу айчыннага кубка, але саступіў у ім праскай «Спарце». У чэмпіянаце ж посьпехам можна лічыць срэбныя мэдалі сэзону 2009—2010 гадоў і бронзавыя ў сэзоне 2010—2011 гадоў. Пры гэтым у апошнім з памянёных сэзонах нападнік «Ябланцу» Давід Лафата з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэскага першынства. У наступным сэзоне Лафата пераўзышоў свой паказьнік, здабыўшы 25 галоў, зноў стаўшы найлепшым у сьпісе галеадораў. У сэзоне 2012—2013 гадоў нападнік зноў стаў найлепшым, але другую палову сэзону ўжо скончыў у праскай «Спарце». У 2015 годзе клюб быў пераназваны ў «Ябланец», пазбавіўшыся ад колішняй назвы «Баўміт». У сэзоне 2017—2018 гадоў клюб ў восьмы раз дакрочыў да фіналу Кубка Чэхіі, але зьведаў паразу ад праскай «Славіі», прагуляўшы зь лікам 1:3. У тым жа сэзоне каманда заняла 3-е месца ў айчынным чэмпіянаце і чарговы раз трапіла ў эўракубкі.
|
|