Ягана Шпіры

Ягана Шпіры
Johanna Louise Heusser
Ягана Шпіры каля 1870
Ягана Шпіры каля 1870
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ягана Люіза Гойсэр
Нарадзілася 12 чэрвеня 1827
Гірцэль, Швайцарыя
Памерла 7 ліпеня 1901 (74 гады)
Цюрых, Швайцарыя
Пахаваная
Бацькі Ёган Якаб Гойсер[d]
Мета Гойсер-Швайцэр[d]
Сужэнец Johann Bernhard Spyri[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца
Жанр дзіцячая і падлеткавая літаратура
Мова нямецкая[2]
Значныя творы Гайдзі

Ягана Шпіры (па-нямецку: Johanna Spyri, joˈhana ˈʃpiːri), пры нараджэньні Ягана Люіза Гойсэр (ням. Johanna Louise Heusser; 12 чэрвеня 1827, Гірцэль, Швайцарыя — 7 ліпеня 1901, Цюрых, Швайцарыя) — швайцарская дзіцячая пісьменьніца, найбольш вядомая сваёй кнігай «Гайдзі».

Нарадзілася ў сельскай мясцовасьці, улетку дзяцінства праводзіла ў ваколіцах Куру (Граўбюндэн), які пазьней апіша ў сваіх творах.

У 1852 року выйшла за адваката Бэрнгарда Шпіры. Жывучы ў Цюрыху, пачала апісваць жыцьцё ў вёсцы. Першая аповесьць «Нататка на Вроневай магіле», якая апавядае пра жыцьцё жанчыны пад хатнім гвалтам, выйшла ў 1880. У наступным годзе зьявіліся гісторыі для дзяцей і падлеткаў, сярод якіх быў і раман «Гайдзі», якія пісьменьніца напісала за чатыры тыдні. «Гайдзі» — гісторыя пра дзяўчынку-сірату, што жыве зь дзедам у швайцарскіх Альпах; відарысы ў рамане апісаныя вельмі маляўніча.

Муж Яганы і адзіны іхні сын Бэрнард памерлі ў 1884 року. Пасьля гэтага яна прысьвяціла сябе дабрачыннасьці і напісала больш за 50 апавяданьняў. Пахаваная побач зь сям’ёй на могілках Зыльфэльд-А ў Цюрыху.

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Швайцарыі пісьменьніцу вельмі шануюць; ейны партрэт выдадзены на марцы ў 1951 року і выбіты на памятнай манэце ў 20 франкаў у 2009.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Loacker N., Hänsli C. Where Zurich Comes to Rest - The Cemeteries of the City of Zurich (ням.)Zürich: Orell Füssli, 1998. — S. 288. — ISBN 3-280-02809-4
  2. ^ Спири Йоханна // ПроДетЛит (рас.) — 2019.