Ягор Траякоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 лютага 1995[1] (29 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 80 кг[3] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гомель | |
Нумар | 30 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2020 | Гомель | 45 (2) |
2019 | → Спадарожнік | 11 (0) |
2019 | → Смаргонь | 10 (1) |
2021 | Хваля | 31 (5) |
2022 | Белшына | 29 (5) |
2023— | Гомель | 46 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ягор Траякоў (нарадзіўся 24 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Гомлю».
Зь дзяцінства пачаў займацца футболам у сыстэме «Гомлю», прайшоўшы цераз юнацкія каманды ўсіх узростаў. З 2013 году пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Улетку 2015 году, пасьля таго як празь фінансавыя цяжкасьці з «Гомлю» сышлі асноўныя гульцы, быў пераведзены ў першую каманду. 9 жніўня 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў матчу супраць гарадзенскага «Нёману» (0:1). Пазьней замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У сэзоне 2016 году заставаўся гульцом першай адзінаццаткі і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён, але сам значную колькасьць матчаў прапусьціў праз пашкоджаньні. У першай палове 2017 году быў асноўным абаронцам дружыны ў Найвышэйшай лізе, а ў ліпені зноў выбыў праз траўмы і не зьяўляўся на полі да сканчэньня сэзону. У жніўні 2017 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам да канца 2019 году[4]. Сэзон 2018 году цалкам прапусьціў праз траўмы.
У сакавіку 2019 году, па акрыяньні, быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Спадарожніку»[5], дзе быў гульцом асноўнага складу. У ліпені 2019 году пакінуў рэчыцкі клюб[6], а ў жніўні стаў гульцом «Смаргоні»[7]. У сьнежні 2019 году, па вяртаньні з арэнды, падоўжыў кантракт з «Гомлем» на адзін год[8]. Пачынаў сэзон 2020 году ў стартавым складзе гомельскай каманды, але неўзабаве перастаў зьяўляцца на полі. У студзені 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў каманду[9].
У студзені 2021 году трэнаваўся з «Белшынай», а ў лютым далучыўся да пінскай «Хвалі», зь якой неўзабаве склаў працоўную угоду[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе пінскага клюбу. У студзені 2022 году скасаваў пагадненьне з клюбам[11]. У лютым 2022 году зноўку далучыўся да «Белшыны»[12]. Стаў асноўным абаронцам бабруйчанаў, улучыўшы за сэзон 2022 году 5 галоў у брамы супеніркаў. У студзені 2023 году пакінуў бабруйскі клюб[13] і хутка вярнуўся ў «Гомель», падпісаўшы двухгадовы кантракт[14].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 12 | 1 |
2016 | Першая ліга | 15 | 1 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 |