Яка Біёл | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 лютага 1999[1][2] (25 гадоў) | |
Рост | 1,9 м | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Удынэзэ | |
Нумар | 29 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 2018—2022 2020—2021 2022— |
Рудар ЦСКА Масква → Гановэр-96 (арэнда) Удынэзэ |
30 (3) 81 (6) 30 (0) 69 (3) |
Зборныя | ||
2018— | Славенія | 59 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Яка Біёл (па-славенску: Jaka Bijol; нар. 5 лютага 1999 году) — славенскі футбаліст, цэнтральны абаронца італьянскага клюбу «Ўдынэзэ» і нацыянальнай зборнай Славеніі.
Пачынаў кар’еру ў паўабаронца абарончага пляну. Першым клюбам стаў «Рудар», у складзе якога быў гульцом асноўнага складу ў дэбютным сэзоне 2017—2018 гадоў. 22 чэрвеня 2018 году расейскі ЦСКА абвесьціў аб складаньні пяцігадовага кантракту зь Біёлам[4]. 18 верасьня 2020 году славенец быў аддадзены ў арэнду на адзін год у нямецкі «Гановэр-96»[5]. 14 ліпеня 2022 году стала вядома, што Біёл узгодніў умовы пяцігадовай дамовы з клюбам Сэрыі А «Ўдынэзэ» на суму больш чым 4 мільёны эўра[6]. У лістападзе 2023 года ён атрымаў пашкоджаньне стопы, празь якое выбыў больш чым на два месяцы[7].
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Славеніі 13 кастрычніка 2018 году ў матчы Лігі нацыяў 2018—2019 гадоў супраць зборнай Нарвэгіі[8]. Свой першы гол зьдзейсьніў у таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі 26 сакавіка 2022 году, чым забясьпечыў нічыю зь лікам 1:1[9].
ЦСКА: