Ялізава лац. Jalizava | |
![]() Уезд у мястэчка па Р67 | |
Дата заснаваньня: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Асіпавіцкі |
Сельсавет: | Ялізаўскі сельсавет |
Вышыня: | 151 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 2459 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2235 |
Паштовы індэкс: | 213730 |
СААТА: | 7248818906 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°23′46″ пн. ш. 29°0′17″ у. д. / 53.39611° пн. ш. 29.00472° у. д.Каардынаты: 53°23′46″ пн. ш. 29°0′17″ у. д. / 53.39611° пн. ш. 29.00472° у. д. |
Ялізава на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Ялізава | |
![]() |
Ялі́зава[2] — мястэчка[a] ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Уваходзіць у склад Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2459 чалавек[1]. Знаходзіцца за 28 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў, за 106 км паўднёвы захад ад Магілёва, на шашы Р67. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Асіпавічы.
Тапонім Ялізава ўтварыўся ад імя зямянкі Лізаветы Вялікапольскай.
У XIX стагодзьдзі ў Ялізаве збудавалі палац і заснавалі маёнтак. У 1900 годзе сфармавалася вёска. У 1901—1916 гадох ува ўрочышчы Ялізаве працаваў лесапільны завод, які вырабляў дошкі з хвойных і паркет зь цьвёрдых лісьцевых пародаў. У 1910 годзе завод меў 2 паравыя машыны, працавалі 52 чал. Частка дошак ішла на Ялізаўскую гуту, збудаваны ў 1912 годзе. У пачатку ХХ стагодзьдзя Ялізава ўваходзіла ў склад Сьвіслацкай воласьці Бабруйскага павету, у вёсцы было 9 двароў, працавала школа. На 1917 год у Ялізаве было 50 двароў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ялізава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ялізава вярнулі БССР, у Сьвіслацкі, з 1931 году ў Асіпавіцкі раён. Па пабудове ў 1931 годзе чыгункі Магілёў — Асіпавічы за 1 км ад вёскі пачала працаваць станцыя Сьвіслач (з 1955 году Ялізава). 27 верасьня 1938 году Ялізава атрымала афіцыйны статус працоўнага пасёлку.
У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 году Ялізава знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 1944 году мястэчка ўваходзіла ў склад Бабруйскай, з 1954 году Магілёўскай вобласьці, з 25 сьнежня 1962 году ў Бабруйскім, з 6 студзеня 1965 году ў Асіпавіцкім раёне.
У Ялізаве працуюць сярэдняя школа, лякарня, 2 бібліятэкі, дом культуры.
Шклозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
У Ялізаве знаходзіцца гарадзішча жалезнага веку і эпохі Русі.