Ян IV (папа рымскі)

Ян IV (папа рымскі)
па-лацінску: Johannes PP. IV
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 600
Памёр 15 кастрычніка 642
Пахаваны
Дэнамінацыяхрысьціянства[1]
Заняткізаходні сьвятар, пісьменьнік

Ян IV (па-лацінску: Johannes PP. IV; ?, Далмацыя12 кастрычніка 642) — папа рымскі з 24 сьнежня 640 году па 12 кастрынічка 642 году.

Папа Ян паходзіў з Далмацыі, меркавана з гораду Салёна. Ён быў сынам адваката Вэнанцыюса. На момант ягонага абраньня ён быў арцыдыяканам рымскай царквы, і займаў важную ролю ў кіраваньні царквой. Ягонае асьвячэньне на папскім пасадзе рушыла ўсьлед неўзабаве пасьля ягонага абраньня, і мяркуецца, што папскія выбары былі пацьверджаны экзархам Равэнны, а не імпэратарам у Канстантынопалі.

Галоўную ўвагу зноўку абранага папы заняло нашэсьце славянаў на Дальмацыю. Для палягчэньня бядотнага становішча жыхароў, Ян паслаў абата Мартына ў Дальмацыю й Істрыю зь вялікай сумай грошай для выкупу палонных.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян IV (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.