Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 635 |
Памёр | 2 жніўня 686[1] |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Ян V (па-лацінску: Ioannes PP. V; Антыёхія, Бізантыйская імпэрыя — 2 жніўня 686, Рым, Бізантыйская імпэрыя) — папа рымскі з 23 ліпеня 685 году па сваю сьмерць. Ён быў першым папам пэрыяду бізантыйскага папства, які пачаў свой пантыфікат без папярэдняй згоды імпэратара, і першым у шэрагу зь дзесяці папаў усходняга паходжаньня, бо меў сырыйскія карані. Ягонае папства было адзначанае замірэньнем паміж горадам Рымам і імпэрыяй.