Ян XI (папа рымскі)

Ян XI (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 910[1]
Памёр 936[1]
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[3]
Бацькі Сэргіюш III
Марозія[d]
Заняткікаталіцкі сьвятар, пісьменьнік

Ян XI (па-лацінску: Ioannes PP. XI; каля 910, Рым, Папская вобласьць — сьнежань 935, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з сакавіка 931 па сьнежань 935 году. Паводле словах Ліўтпранда Крэмонскага, пазашлюбны сын Марозіі і папы Сэргіюша III. Калі гэта зьяўляецца праўдай, то Ян ёсьць адзіным у гісторыі пазашлюбным сынам рымскага папы, які сам стаў папам. Ёсьць таксама вэрсія, што ягоным бацькам быў муж Марозіі Альбэрых I Спалецкі. Атрымаўшы дзякуючы маці рымскі сталец прыкладна ў 20-гадовым узросьце, пасьля чатырохгадовага пантыфіката Ян разам зь ёй быў пасаджаны ў турму іншым ейным сынам, Альбэрыхам II, і неўзабаве ў няволі памёр.

  1. ^ а б autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  2. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #100950108 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян XI (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў