Ян Гляўбіц | |
Імя пры нараджэньні | Ёган Крыстоф Гляўбіц |
---|---|
Дата нараджэньня | 7 сакавіка 1710[1] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 30 сакавіка 1767[3] (57 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | архітэктар |
Плынь | Барока |
Ян Крыштаф Гляўбіц (1700, цяпер Сьвідніца або Торунь ці Хелмна, Ніжнесылескае ваяводзтва, Польшча — 1767, Вільня, цяпер Летува) — нямецкі архітэктар, клясык беларускай архітэктуры. Адзін з выбітных прадстаўнікоў віленскага барока.
Большую частку свайго актыўнага жыцьця Ян Глаўбіц правёў у Вільні. Удзельнічаў у працах па аднаўленьні, рэканструкцыі й будаўніцтве ансамбляў і асобных будынкаў у Вільні, Полацку, Магілёве, Глыбокім, Сталовічах, Мсьціславе, Лідзе, Беластоку, Дзьвінску.
Да 1737 г. быў сябрам рады й архітэктарам суполкі эвангелікаў-лютэранаў.
Ян Глаўбіц жыў у доме на вуліцы Сьвятога Мікалая ў Вільні да 1749 г. Затым арандаваў вялікі вуглавы дом у эвангелікаў-лютэранаў, адбудаваў яго й жыў у ім да апошняга дня.
Будаваў і рэканструяваў шматлікія храмы розных канфэсіяў. Для ягоных твораў характэрныя рысы віленскага барока. Яскравая асаблівасьць стылю Глаўбіца — як правіла, дзьве высокія й лёгкія вежы галоўнага фасаду зь ярусамі, па-рознаму ўпрыгожанымі.