Ян Каханоўскі з Чарналесься | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1530 |
Памёр | 22 жніўня 1584[1][2][3][…] |
Бацькі | Пётар Каханоўскі[d] Ганна Бялачоўская[d] |
Сужэнец | Дарота Падлядоўская[d] |
Дзеці | Уршуля Каханоўская[d], Ганна Каханоўская[d] і Ян Каханоўскі[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, перакладнік, драматург |
Жанр | песьня[d], фрашка[d], драма, апавядальная паэзія[d], лямант[d], эпітафія, ода[d], элегія, эпіграма і эпіталяма |
Мова | лацінская мова і польская мова[5] |
Подпіс | |
Ян Каханоўскі (па-польску: Jan Kochanowski; 6 чэрвеня 1530 — 22 жніўня 1584, Люблін) — польскі паэт эпохі Адраджэньня.
Пісаў на польскай ды лацінскай мовах.
Творчасьць Яна Каханоўскага высока ацэньвалі Мацей Сарбеўскі (XVII ст.) і Мануіл Базілевіч (XVIII ст.). Яго вершаваны Псалтыр стаў непасрэдным штуршком для «Псалтыри рифмотворной» Сімяона Полацкага (1678). Паэзія Яна Каханоўскага яшчэ пры жыцьці пісьменьніка была вядомай у Вялікім княстве Літоўскім. Найбольш вядомы твор — гімн «Чаго хочаш ад нас, Пане…», надрукаваны ў Нясьвіскай друкарні. Жыцьцёвыя рэаліі ўзноўлены пісьменьнікам у творы «Узяцьце Полацка», а таксама ў вершах, прысьвечаных вялікалітоўскім магнатам Мікалаю Радзівілу «Чорнаму», яго жонцы Альжбеце, Крыштафу Радзівілу «Пяруну».