Ян Паноніюс | |
Дата нараджэньня | 7 верасьня 1434 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 красавіка 1472 (37 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | паэт, пісьменьнік, каталіцкі сьвятар, судзьдзя, дыплямат, біскуп, гуманіст, каталіцкі біскуп, перакладнік |
Ян Паноніюс (па-лацінску: Ioannes Pannonius, па-харвацку: Ivan Česmički, па-вугорску: Csezmiczei János) — харвацка-вугорскі лацініст, паэт, дыпламят і біскуп Пэчу. Ян зьяўляецца самым вядомым паэтам эпохі Адраджэньня ў Вугорскім каралеўстве і быў адным з найбольш вядомых дзеячаў паэзіі і гуманістаў у Эўропе. Нарадзіўся ў сям’і харвата і вугорцы, але сацыяльнае саслоўе бацькоў невядомае. У юнацтве быў накіраваны на навучаньне ў італьянскую Фэрару, дзе вывучаў ў тым ліку творы грэцкіх і старажытнарымскіх аўтараў. Далей навучаўся ў Падуанскім унівэрсытэце. Вярнуўшыся на радзіму ў Вугоршчыну працаваў у каралеўскае канцылярыі, а затым неўзабаве быў прызначаны на пасаду біскупа гораду Пэч, а пазьней віцэ-канцлерам краіны. Падтрымліваў сувязь зь некаторымі выбітнымі філёзафамі свайго часу, а таксама сабраў вялікую бібліятэку твораў гуманістаў[2].
Ян Паноніюс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў