Ян Пташын Урублеўскі | |
па-польску: Jan Wróblewski | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 27 сакавіка 1936[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 траўня 2024[2] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | аўтар, радыёвядучы, кампазытар, джазмэн, дырыгент, саксафаніст, кларнетыст, музыка, music publicist |
Навуковая сфэра | джаз, музыка[5], кампазыцыя[d][5], дырыгаваньне[d][5], музычная журналістыка[d][5], музычная кампазыцыя[d][5] і music composition[d][5] |
Псэўданімы | Ptaszyn |
Сябра ў | Polish Jazz Quartet[d], International Newport Band[d][6], Sekstet Komedy[d][4], Q97103972?, Q105839884?, All Stars Swingtet[d] і Q105839925? |
Жанры | джаз |
Інструмэнты | саксафон і клярнэт[d] |
Псэўданімы | Ptaszyn |
Узнагароды | |
Сайт | ptaszyn.com (пол.) |
Ян «Пташын» Урублеўскі, уласнае Ян Ўрублеўскі (па-польску: Jan Ptaszyn Wróblewski, 27 сакавіка 1936, Каліш — 7 траўня 2024, Варшава) — польскі джазавы музыка, кампазытар, дырыгент, аранжыроўшчык.
Іграў на тэнар-саксафоне і барытон-саксафоне. Ён заснаваў некалькі гуртоў і ўдзельнічаў у шматлікіх музычных праектах. З 1970 году і да самай сьмерці ён вёў уласныя джазавыя праграмы на III праграме Польскага радыё, у тым ліку: Тры чвэрці гадзіны джазу (па-польску: Trzy kwadranse jazzu). Быў сябрам заснаванай на гэтай радыёстанцыі Акадэміі Музычнай Тройкі (па-польску: Akademia Muzyczna Trójki). Папулярызатар джазавай музыкі ў Польшчы. Ён таксама ствараў музыку да фільмаў («Пан Анатоль шукае мільён», «Жыве каханьне») і песьні, якія выконвалі, у тым ліку: Эва Бэм, Люцыя Прус, Марыля Радовіч і Анджэй Заўха. Ствараў сымфанічныя канцэрты. Запісаў больш за дзясятак аўтарскіх альбомаў і ўдзельнічаў у запісе дзясяткаў іншых.